Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

У Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння Уніі  


У Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння УнііУ мястэчку Баруны, што на Ашмяншчыне, у мясцовым санктуарыі Маці Божай 9 лістапада 2019 г. ўрачыста адзначылі 30 гадоў з часу, калі там (у Барунах) 12 лістапада 1989 г. адбылося першае пасля доўгага перапынку набажэнства з удзелам грэка-каталіцкай моладзі. Тады да мясцовага святара, светлай памяці айца Яна Матусевіча прыехала інтэлігенцыя з Менску. Быў пакладзены пачатак адраджэння ўніяцкай Царквы ў Беларусі.

 

У Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння УнііУ Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння УнііУ Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння УнііНа ўрачыстасць у Баруны прыехалі вернікі з Гародні, Менску, Маладэчна, Івацэвічаў. Адбылася ўрачыстая Боская Літургія, якую ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Яму саслужылі ўніяцкія святары а. Андрэй Абламейка і а. Аляксей Філіпенка з Мінска і а. Андрэй Крот з Гародні. 

 

Пасля Літургіі Ірына Дубянецкая склала сведчанне з падзеі 30-гадовай даўніны. 

 

Вернікі пасля ўрачыстага набажэнства мелі магчымасць набраць вады з барунскай жыватворнай крыніцы, а таксама агледзець касцёл і былы кляштар базыльянаў. На жаль, будынак кляштару знаходзіцца зараз не ў лепшым стане. Касцёл жа поўнасцю рэстаўраваны і дзеіць.

 

Гарадзенскія пілігрымы з парафіі Маці Божай Фацімскай наведалі па дарозе ў Баруны Гальшаны, а па дарозе назад - мястэчка Трабы.

 

Паводле http://harodniaspring.org/

фота Вячаслава Тамашэвіча 


12.11.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier