Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця  


Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяНа мінулым тыдні (15-21 ліпеня 2019 г.) ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця.


Арганізатарам летніка былі валанцёры Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая.


У гэтым годзе летнік меў асаблівы характар. І не толькі з прычыны юбілею, таксама і таму, што летнік наведалі цікавыя госці. Гэта прадстаўнікі супольнасі L’Arche з Варшавы. Міжнародная сетка (федэрацыя) суполнасцей L’Arche (Каўчэг), заснаваны Жанам Ванье, дзейнічае ў 38 краінах свету і налічвае 154 супольнасцей.

 

Таксама, як і рух “Вера і святло”, федэрацыя супольнасцей L’Arche ахоплівае разнастайнай апекай людзей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця, а што не малаважна іх бацькоў, іх сем’і. Бо, на самой справе, менавіта бацькі дзяцей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця патрабуюць большай падтрымкі чым самі дзеці.

 

Юбілейны полацкі летнік атрымаўся насычаным і разнастайным. Кожны дзень у грэка-каталіцкай царкве св. Параскевы Полацкай служылася Боская Літургія. У нядзелю, 21 ліпеня, удзельнікі Летніка маліліся разам з вернікамі полацкай парафіі, парахам якой служыць а. Аляксандр Шаўцоў, які ўжо шмат гадоў гасцінна прымае летнікі руху Валянцёраў св. Мікалая.

 

У рамках летніка, пры парафіяльным будынку адбываліся гульні і забавы, вогнішча з гітарай і, звычайна, лазня. На самой справе, нават не важна якой будзе праграма, галоўнае, каб рабіць гэта разам, як адна супольнасць, як адна хрысціянская сям’я.

 

На развітанне сябры з L’Arche запрасілі валанцёраў руху св. Мікалая да сябе ў госці, у Польшу. Нават, не толькі ў госці. Але каб застацца там даўжэй, паслужыць у супольнасці, набрацца практычнага досведу.

 

У свой час валанцёры руху св. Мікалая запрашаюць усіх, каго кранае тэма падтрымкі людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця, маліцца ў намеры з’яўлення на Беларусі рухаў “Вера і Святло” і L’Arche (Каўчэг).

 

Акрамя гэтага, усіх зацікаўленых, а перадусім бацькоў і сем’і людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця запрашаюць аб’яднаць высілкі, каб ласкай Божай, разам дасягнуць гэтай мэты.

 

Калі Вы зацікавіліся, напішыце, калі ласка, нам на электронны адрас: shybeka@gmail.com.

 

Нашы тэлефоны: +375292997241 (МТС), +375299622019 (Велком), +375336126418 (Вайбер).

 

а. Аляксандр Шыбека

 

Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяГрэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця


29.07.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier