Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Урачыстасці ў Росіцы пройдуць 2–3 жніўня  


Урачыстасці ў Росіцы пройдуць 2–3 жніўня31 ліпеня 2019 г. з Друі — духоўнай «калыскі» Ордэна марыянаў у Беларусі — скіруецца пешая пілігрымка ў Росіцу, да месца мучаніцкай смерці блаславёных святароў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры (марыянаў з уніяцкімі каранямі), якія прынялі жудасную смерць разам са сваімі парафіянамі.


Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да трохдзённай пілігрымкі і ўзяць удзел ва ўрачыстасцях, якія пройдуць у Росіцы ў гонар блаславёных святамучанікаў Антонія і Юрыя, 2–3 жніўня. У якасці духоўнага натхнення для пілігрымаў арганізатары прыводзяць словы Папы Францішка:

«Трэба ўстаць з канапы, абуцца і вырушыць у дарогу разам з Ісусам».


Друя і Росіца знаходзяцца ў памежнай зоне, таму неабходна мець з сабой пашпарт.

 

Запіс у пілігрымку па тэл:

 

Праграма ўрачыстасцяў

2 жніўня

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
  • 19.40 — Акафіст (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
  • 20.30 — Ружанец з разважаннямі, радасныя таямніцы. Праводзяць пілігрымы з Друі
  • 21.50 — Нешпары за памерлых
  • 22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)

3 жніўня

  • 00.00 — урачыстая святая Імша
  • 02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа
  • 03.00 — росіцкі Крыжовы шлях
  • 06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 07.00 — Літургія ўсходняга абраду (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
  • 08.00 — Ютрань
  • 09.00 — Ружанец з разважаннямі, балесныя таямніцы. Праводзяць пілігрымы з Полацка
  • 10.00 — адарацыя, споведзь
  • 11.00 — урачыстая святая Імша Te Deum laudamus

Паводле Catholic.by


27.07.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier