Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Духоўнае святло базыльянаў
На развіццё беларускай культуры ХVI–ХVIII стагоддзяў паўплывала дзейнасць Oрдэна базыльянаў (Ordo Sancti Basilii Magni) — манаскага ордэна Грэка-Каталіцкай Царквы. У цэнтры Мінска, ператвораная ў канцэртную залу, узвышаецца царква Святога Духа, якая была пабудавана ў сярэдзіне ХVII стагоддзя і служыла мужчынскаму і жаночаму кляштарам базыльянаў.
На Беларусі ў кляштарах базыльянаў захоўваліся найбольш шанаваныя абразы Маці Божай: Жыровіцкі, Мінскі, Супрасльскі, Каложскі.Манахі гэтага ордэна перапісвалі кірылічныя рукапісы, стваралі арыгінальныя творы на старабеларускай мове, развівалі музыку, якая суправаджала набажэнствы, у тым ліку арганную.
Ордэн васіліянаў сёння дзейнічае на тэрыторыі Украіны. «Кожны васіліянін пакліканы да апостальскай дзейнасці, якая праяўляецца праз прапаведанне і катэхізацыю, праз апеку над парафіямі і школамі, у народных місіях, рэкалекцыях для свецкіх, праз друк і іншыя сродкі камунікацыі», — напісана ў статуце ўкраінскіх васіліянаў.
Пра дзейнасць Ордэна базыльянаў на Беларусі мы пагаварылі з кандыдатам культуралогіі Алесем Сушам, які прысвяціў шмат артыкулаў і дысертацыйную працу культурнай спадчыне Грэка-Каталіцкай Царквы і, у прыватнасці, вывучэнню і захаванню культурнай спадчыны гэтага ордэна.
Гісторыя самога ордэна бярэ вытокі ад грэчаскіх манастыроў на тэрыторыі паўднёвай Італіі і Сіцыліі.
Грэкі, якія масава беглі ад пераследу на тэрыторыі колішняй Візантыйскай імперыі, траплялі на тэрыторыю Італіі і Сіцыліі, пераязджалі і сяліліся цэлымі манастырамі. У I тысячагодзі нашай эры яны пачалі гуртавацца. У ХIII–ХIV стагоддзях пачаўся працэс іх афармлення ў ордэнскую структуру. Была нешматлікая колькасць манахаў, яны пакрысе лацінізаваліся, большасць з іх сталі католікамі і згубілі практыку карыстання грэчаскай мовай. Да нашага часу працягвае дзейнічаць манастыр у Гротаферата, працягвае заставацца духоўным цэнтрам старажытных базыльянаў у Італіі.
Ён грунтаваўся і на статуце Васіля Вялікага, і на практыцы ўсходняга манаства. Язафат Кунцэвіч выкарыстоўваў практыкі ісіхазму і іншыя ў сваім манаскім жыцці. З іншага боку, былі выкарыстаны і заходнія практыкі — Ордэнаў кармэлітаў і езуітаў, якія лічыліся на той час перадавымі.
У 1617 годзе Ордэн базыльянаў быў створаны на аснове пяці беларускіх манастыроў. Яго протаархімандрытам быў прызнаны Язэп Руцкі. У 1624 годзе Кангрэгацыя прапаганды веры зацвердзіла ордэн, у 1631 годзе булай Папы ён быў юрыдычна замацаваны.
Асноваю, сэрцам ордэна была беларуская зямля. Большасць протаархімандрытаў былі выхадцамі з Беларусі, большасць генеральных капітулаў праходзіла тут: у Вільні, Жыровіцах альбо Наваградку.
Ордэнам кіравалі протаархімандрыты, у заходняй практыцы іх называлі генераламі ордэна. Яна былі падначаленыя грэка-каталіцкім архімандрытам і падпарадкоўваліся Рыму.
Пасля I Сусветнай вайны большасць базыльянскіх манастыроў апынулася ў межах тагачаснай Польшчы. У краінах сацыялістычнага блока афіцыйная дзейнасць ордэна была спынена. Паўсюль, за выключэннем Польшчы, ён вымушаны быў сысці ў падполле. На працягу многіх гадоў базыльяне выхоўваліся, маліліся і дзейнічалі як свецкія людзі. Многія манахі былі рэпрэсаваныя, асуджаныя на высылку і кінутыя ў вязніцы. Шматлікія базыльяне ва Украіне, Чэхаславакіі, Румыніі і Венгрыі загінулі за свае рэлігійныя перакананні. У 2001 г. пяць базыльянаў былі беатыфікаваны. Цяпер праводзіцца беатыфікацыйны працэс яшчэ шэрагу з іх.
Тэкст: Эла Дзвінская / Catholic.by |
|
15.06.2019
|






Сёньняшняе чытаньне:
