Пошук

Каляндар

 

Беларускія грэка-католікі актыўна ўдзельнічаюць у міжнароднай эстафеце асэнавання спадчыны Пакравіцеляў Еўропы  


Беларускія грэка-католікі актыўна ўдзельнічаюць у міжнароднай эстафеце асэнавання спадчыны Пакравіцеляў ЕўропыІкона святых Кірылы і Мятода з Берасця перадзена ў манастыр ў г. Бары

 

На шляху чарговага этапу міжнароднай эстафеты асэнсавання духовай спадчыны святых Бенедыкта Нурсійскага і Салунскіх Братоў Кірылы і Мятода знайшліся гарады Полацк, Берасце, Рым і Бары.

 

Гэты этап меў характар міжнароднай кансультацыі (частка якой праходзіла ў форме онлайн), пілігрымкі і малітвы.

Гісторыкі, тэолагі, кананісты і душпастыры з Італіі, Славеніі, Славакіі, Украіны, Расеі, Казахстана, Латвіі, Беларусі і Польшчы, якія вывучаюць і прымяняюць у душпастырскім служэнні духовую спадчыну св. Бенедыкта, Кірылы і Мятода, адзначылі ўсё яшчэ актуальную патрэбу глыбей асэнсаваць значэнне “супольнага патранату” святых Бенедыкта, Кірыла і Мятода не толькі для Еўропы але і для краінаў іншых кантынентаў.

 

Гэты этап эстафеты пачаўся ў Рыме 13 сакавіка 2019, у 6-ю гадавіну выбару Папы Францішка. Як каарданатар, служыў дактарант кананічнага права а. Кірыл Міронаў, прэзбітар Расійскай грэка-каталіцкай Царквы. Паколькі ў візантыйска-славянскім каляндары гэта быў дзень пасля ўспаміну Пачэснага Бенедыкта Нурсійскага (12 лютага), таму месцам асабліва малітвы стаў рымскі бенедыктынскі манастыр св. Пракседы (дзе жылі Кірыла і Мятод). У храме гэтага ж манастыра ў пятніцу – 15 лютага ўвечары, архімандрыт Сяргей (Гаек) правёў кароткую службу аб божым блаславенні для праграмаў Новай Евангелізацыі ў Еўропе, а ў візантыйска-рускім храме св. Антонія Вялікага ўзачаліў Літургію раней асвячаных Дароў у саслужэнні а. Кірыла.

 

Далей эстафета праходзіла ў г. Бары на поўдні Італіі.

У суботу, 16 сакавіка 2019 г. архімандрыт Сяргей (Гаек) і каардынатар міжнароднай, даследчыцка-адукацыйнай платформы “Synergeia pro Oriente Christiano”  д-р Антонія Калізі, правялі семінар, на якім былі абмяркаваныя бліжайшыя этапы праграмы “Гаразд”, якая накіраваная на духовую адукацыю маладых мужчынаў у Цэрквах славянсіх краінаў.

Абмяркоўваўся ўдзел маладых хрысціянаў (у тым ліку вернікаў БГКЦ) у Пілігрымцы Папы Францішка ў Балгарыю і Македонію (5-7 траўня 2019 г.).

 

У нядзелю, 17 сакавіка 2019 г. удзельнікі эстафеты прынялі ўдзел у св. Імшы, якую кардынал Францішак Арынзэ з Нігерыі ўзначаліў у храме манастыра манахіняў Ордэну св. Бенядыкта ў Бары. Кардынал Францішак у мінулым быў адказны ў Ватыкане (Рымскай курыі) за міжрэлігійны дыялог, а да Бары прыбыў 17 скавіка 2017 г., каб блаславіць і увясці на пасад новую архімандрыню (абадэсу) манастыра, якая паходзіць з Нігэрыі. 

 

З гэтай нагоды для манастырскага храму архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў копію іконы святых Кірыла і Мятода, якая шмат гадоў ушаноўваецца ў грэка-каталіцкім храме ў Берасці. Яна будзе змешчана ў манастырскім храме св. Схаластыкі, побач іконы св. Бенедыкта.

 

“Святыя Браты Кірыла і Мятод застаюцца трывалым прыкладам руплівай і крэатыўнай евангелізацыі, рэалізаванай у духу інкультурацыі і міжрэлігійнага дыялогу. Мы вельмі рады, што беларускія грэка-католікі мужна ідуць за прыкладам Салунскіх Братоў” – сказаў на заканчэнне ўрачыстай св. Імшы праф. Матэа Калізі, старшыня Супольнасці Comunita’ di Gesu’, якая шмат гадоў падтрымлівае даследчыцкія і адыкацыйныя ініцыятывы Беларускай грэка-каталіцкай Царквы.


20.03.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier