У грэка-католікаў Беларусі пачаўся Вялікі Пост
Паводле візантыйскага каляндара - новага стылю, якім карыстаюцца грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі, Вялікі Пост пачаўся ў панядзелак, 4 сакавіка 2019 г.
З гэтай нагоды Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Габар Пінтэр накіраваў адмысловае архіпастырскае блаславенне ўсім святарам ды дыяканам БГКЦ і ўсім, хто карыстаецца іхнім служэннем і душпастырскай апекай.
"Пачынаеце Вялікі Пост. З гэтай нагоды бласлаўляю вашую царкоўную Супольнасць: шчыра жадаю Божай Ласкі на шляху падрыхтоўкі вялікага свята Ўваскрасення Хрыстовага" - напісаў Архібіскуп Габар ў пасланні накіраваным Архімандрыту Сяргею (Гаеку), Апостальскаму Візітатару для грэка-католікаў Беларусі.
|