Запрашаем на прыміцыйную Боскую Літургію грэка-каталіцкага новасвятара
Беларускі грэка-каталіцкі новасвятар - а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст,адслужыць прыміцыйную Боскую Літургію ў роднай парафіі Святога Духа ў Мінску - у ніжнім храме Чырвонага касцёла - у нядзелю, 3 сакавіка 2019 г., у 11:00 гадз.
Айцец Сяргей Ганчароў, пасля духовай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарыстаў) і пасля замежных душпастырскіх стажыровак у Італіі і Бельгіі, быў рукапакладзены на прэзбітара ў Львове 12 лютага 2019 г.
Напрыканцы Боскай Літургіі новасвятар а. Сяргей усім прысутным вернікам удзеліць прыміцыйнае блаславенне.
   
|