Пошук

Каляндар

 

Казаньні і гаміліі Свята Праведнага Язэпа  


Мы чуем ад евангеліста Лукі што святы Язэп паходзіў «з дому і роду Давідавага» (Лк 2, 4). Нягледзячы аднак на гэтае шляхетнае паходжанне сам Язэп быў чалавекам вельмі сціплым, небагатым, займаўся простай фізычнай працай. Язэп таксама апісаны ў літургічных тэкстах як асоба ўжо сталага узросту у якім любыя зьнешнія зьмены даюцца чалавеку адносна складана. Якім бы ні было паходжанне Язэпа здаецца што ані ў ягоным жыцці ані ў ягонай асобе не засталося нічога супольнага з вялікімі дзеямі і харызмамі ягоных далекіх продкаў.

Чаму ж так стаецца што ўласна Язэп апыноўваецца у цэнтры евангельскіх падзеяў што распавядаюць нам пра Ўцелаўленне Слова? Разам з Маці Ісуса, Марыам, Язэп ёсць сведкам нараджэння Госпада, Ягоным апекуном і абаронцам. Язэп, звычайны цясляр, раптам пачынае бачыць прарочыя сны, да яго прамаўляюць Анёлы, жыццём ягонай сям’і пачынаюць цікавіцца зямныя цары, з далёкіх краін прыходзяць мудрацы каб пакланіцца нованароджанаму «Цару Юдэйскаму» (Мц 2, 2). Пытанні і заданні якія раптам паўстаюць перад «праведным» Язэпам (Пар. Мц 1, 20) здаецца нашмат перавышаюць ягоныя чалавечыя сілы, выклікаюць страх, сумневы, неразуменне.

 

Адначасовы мы бачым што ўласна ў гэтым вызначальным моманце свайго жыцця Язэп дэманструе такія здольнасці і цноты якіх бы ніхто не чакаў ад такой сціплай асобы. Сярод гэтых складаных абставінаў Язэп паказвае сябе чалавекам веры, дзеі і малітвы, разважлівасці і адвагі. За ўсе ягоныя чыны Святая Царква сёння праслаўляе і аддае пашану святому і праведнаму Язэпу.

 

30/12/2018


Аўтар - іераманах Лявонцій (Тумоўскі)

28.12.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier