Пошук

Каляндар

 

Хто такія фарысэі і садукеі? Што азначае прыступілі да Яго каб спакусіць?

Ісус паглядеў на гэтых людзей і сказаў: «Cьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і садукейскай. Госпадзе! Ты пабачыў у іх сэрцах крывадушнасьць. Роду ліхому не дадзена будзе азнакаў акрамя азнакі прарока Ёны».

Фарысеі патрабавалі знаменьня ад Ісуса, але Ісус ім кажа: вы ўжо маеце столькі азнакаў але не хочеце іх бачыць. Чаму калі вы глядзіце на неба, вы можеце распазнаць якое будзе надвор'е? Крывадушнікі!

Фарысеі і садукеі не бачылі азнакаў праз Ісуса, таму что кожный цуд якія рабіў Ісус адкрываў, наколькі іх сэрца далёка ад Бога, паказываў жорсткасьць іхняга сэрца. Яны патрабавалі знаменьня, якое ўмацуе іх перакананьне, яны хацелі бачаць моц, каб пакланяцца ёй. У сваёй сьвядомасьці яны даўно прынялі вобраз Хрыста, які ня здатны паказаць ім такую моц. Таму і кажа Эвангельле, што яны прыйшлі спакушаць Хрыста, бо фарысеі былі перакананыя, што ён ня здатны ўчыніць штосьці, што можа паўплываць на той вобраз, які яны склалі ў сваім сэрцы. Яны не хацелі зьмяніцца, іх задавальнялі іхнія паракананьні, Ісус для іх быў толькі нагодай паказаць свой аўтарытэт як настаўнікаў.

Ісус сказаў: «не дадзена будзе вам азнакі апроч азнакі прарока Ёны», іншымі словамі, Ісус сказаў, што Я і далей буду выглядаць у вашых вачах слабым і немачным, нават прыйдзе час і Я стану для вас ахвярай, як калісь прарока Ёны выкінулі у мора каб уратавацца ад буры, так і вы выведзеце Мяне за горад і укрыжуеце на Галгофе. Там каля крыжа вы будзеце весяліцца, бо пабачыце мяне цалкам зломленага і не здатнага нічога зрабіць. Вашае сэрца будзе вам крычаць - глядзі, ты меў рацыю, калі думаў, што Ён не можа быць Місіяй, бо нічога не можа зрабіць у сваім жыцьці каб уратаваць сябе.

Таму павярнуўся Ісус да сваіх вучняў і сказаў “Бойцеся закваскі фарысэйскай і садукейскай”.

Аўтар - а. Пахом Кавалёў

26.07.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier