Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

14 верасня - Узвышэнне Пачэснага Крыжа Гасподняга  


14 верасня - Узвышэнне Пачэснага Крыжа ГасподнягаКрыжу Твайму пакланяемся, Уладару наш,

і сьвятое Ўваскрасеньне Тваё славім.

 

пакланіцца - асэнсаваць - маліцца...

 

Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста


Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,

бачу Цябе павешаным на крыжы

дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.

 

Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;

сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;

рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;

ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

 

Малю Цябе сёньня:

дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа

пачуй малітвы мае,

пашлі мне ласку Тваю,

прыгарні мяне да сябе,

і будзь са мною ў час сьмерці маёй.

Амін.

Францішак Скарына

(тэкст у традыцыйнай багаслужбовай арфаграфіі)


14.09.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier