Пошук

Каляндар

 

Беларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларуску  


Беларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларускуПрэзентацыя выдання «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» прайшла 15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

У мерапрыемстве па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі прыняў удзел і старшыня беларускага епіскапату — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Новая кніга — сумесная праца праваслаўных багасловаў і філолагаў, якія працавалі над выданнем 25 гадоў.

 

Як адзначаюць аўтары, пры падрыхтоўцы пераклада, яны аналізавалі і ўлічвалі папярэднія спробы аўтарскіх перакладаў Бібліі на беларускую мову Лукаша Дзекуць-Малея, кс. Вінцэнта Гадлеўскага, Яна Станкевіча, кс. Пятра Татарыновіча, кс. Уладзіслава Чарняўскага, Міхася Міцкевіча, Васіля Сёмухі і Анатоля Клышкі.

 

«Ад усяго сэрца віншую Беларускую Праваслаўную Царкву з гэтай знакавай падзеяй у яе жыцці і жадаю поспехаў у перакладзе і выданні Старога Запавету, — адзначыў у сваёй прамове падчас прэзентацыі выдання Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Наш народ мае права чытаць і пазнаваць Біблію як кнігу жыцця на сваёй роднай мове, каб на духоўных каштоўнасцях будаваць сваю будучыню. І няхай Бог усім нам благаславіць на гэтым шляху».


На сучасную беларускую мову Новы Запавет перакладзены са старажытнагрэчаскага арыгінала. Наклад кнігі — шэсць тысяч экземпляраў.

 

Падчас прэзентацыі адбылася цырымонія ўзнагароджвання членаў біблійнай камісіі БПЦ, якія прымалі ўдзел у перакладзе Святога Пісання,  а таксама арганізатараў перакладу і выдання кнігі.

 

Беларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларускуБеларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларускуБеларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларускуБеларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларускуБеларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларускуБеларуская Праваслаўная Царква прэзентавала кнігу Новага Запавету па-беларуску

 

Паводле Catholic.by, фота Марыны Валасар


15.11.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier