Пошук

Каляндар

 

Каардынацыйны камітэт праваслаўна-каталіцкага дыялогу падрыхтуе дакумент «На шляху адзінства веры»  


Каардынацыйны камітэт праваслаўна-каталіцкага дыялогу падрыхтуе дакумент «На шляху адзінства веры»На востраве Лерас (Грэцыя) завяршыў работу Каардынацыйны камітэт Змешанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

 

Сустрэча праходзіла з 5 па 8 верасня. Работы Каардынацыйнага камітэта ўзначалілі старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох і архіепіскап Іоў (Геча).

У пасяджэннях Каардынацыйнага камітэта таксама прыняў удзел старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

 

У выніку дыскусій прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў і Рыма-Каталіцкага Касцёла прынялі рашэнне аб неабходнасці падрыхтоўкі дакумента на тэму «На шляху да адзінства ў веры: багаслоўскія і кананічныя пытанні». Мяркуецца, што дакумент, які рыхтуе спецыяльная рэдакцыйная група, падвядзе вынікі 37 гадоў праваслаўна-каталіцкага дыялогу і абазначыць асноўныя праблемы, якія патрабуюць абмеркавання на наступных яго этапах.

 

Таксама было прынята рашэнне пачаць абмеркаванне тэмы «Першынство і саборнасць у другім тысячагоддзі і ў наш час». У новым дакуменце разгледзяць тое развіццё падзей, якое прывяло да разрыву зносін паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у XI ст., і наступствы гэтага разрыву для хрысціян Захаду і Усходу.

 

Асобная ўвага ў дакуменце будзе ўдзелена тэме уніі, якую абмяркоўвалі ў межах дыялогу ў 1991-2000 гадах, але якая захоўвае сваю актуальнасць.

 

Наступнае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта адбудзецца ў канцы 2018 года.

 

Паводле Catholic.by

11.09.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier