Пошук

Каляндар

 
нядзеля
ЖНІЎНЯ
Нядзеля 11-я

У Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка Скарыны  


У Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка Скарыны6 жніўня пры мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшло Духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны. Нагодай стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

 

У свяце прымалі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Былі арганізаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў.

 

«Гэты год у Беларусі з’яўляецца Годам навукі. Так супала, што ў ім мы святкуем Юбілей 500-годдзя Бібліі Скарыны і беларускага кнігадрукавання», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас адкрыцця свята.

 

«Божы Провід зрабіў так, што Францішак Скарына выдаў Біблію на беларускай мове менавіта 6 жніўня 1517 г., у свята Перамянення Пана. Біблія — гэта вечна жывое і дзейснае Божае слова, як вучыць аўтар Паслання да габрэяў. Натхнёнае Богам слова дадзена нам з мэтай змены нашага жыцця, а значыць дзеля нашага перамянення», — дадаў іерарх.

 

«У наш час няма ніякай праблемы набыць Біблію, — падкрэсліў арцыпастыр. — Аднак прысутнасць Бібліі яшчэ не азначае, што мы яе чытаем і вывучаем. У многіх яна “запылілася”. Прыйшоў час “адпыласосіць” Біблію. Не пыласосам, а гарачым імкненнем яе пазнання. Неабходна паглядзець на яе як на бестселер стагоддзяў, кожны сказ якога з’яўляецца крыніцай Божай мудрасці».

 

Арцыбіскуп Кандрусевіч пажадаў удзельнікам духоўна-асветніцкага свята, каб скарынаўскі юбілей стаў «новым імпульсам для вывучэння Бібліі, каб на яе падмурку наша краіна будавала сваю шчаслівую будучыню».

 

У Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка СкарыныУ Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка СкарыныУ Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка СкарыныУ Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка СкарыныУ Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка Скарыны

Паводле Catholic.by, фота Віктар Ведзень / Catholic.by


7.08.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier