Пошук

Каляндар

 
нядзеля
ЖНІЎНЯ
Нядзеля 11-я

У магілёўскай катэдры пройдзе святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання  


У магілёўскай катэдры пройдзе святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава пройдзе святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

 

«Менавіта 6 жніўня 1517 года выйшаў у свет “Псалтыр” — першая друкаваная кніга са Святага Пісання на беларускай мове таго часу, — адзначае Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. — Для Скарыны першасным было не проста надрукаваць кнігу і стаць першадрукаром на нашых землях. Найбольш важным для яго было выданне менавіта Бібліі на мове, зразумелай звычайным людзям, каб Божае слова чыталі і каб — як казаў сам Скарына — “лекі для душы і для цела” адтуль бралі».

 

Святкаванне распачнецца святой Імшой у 11.00, падчас якой супольнасць на чале з іерархам і душпастырамі будзе дзякаваць Стварыцелю за дар Божага слова на роднай мове.

 

Пасля святой Імшы з навуковым дакладам на тэму «Францішак Скарына: знаёмы і не знаёмы» выступіць Віталь Еўмянькоў, кандыдат філалагічных навук, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, дацэнт МДУ імя А. А. Куляшова.

 

Паводле Catholic.by


2.08.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier