Пошук

Каляндар

 
нядзеля
ЖНІЎНЯ
Нядзеля 11-я

У гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэр  


У гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУрачыстае адкрыццё трэцяга міжнароднага мастацкага плэнера, які ў гэтым годзе прысвечаны 500-годдзю перакладу «Бібліі» Францішкам Скарынам, адбылося 23 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.

 

Святую Імшу на адкрыццё «Скарынера» цэлебраваў пробашч парафіі і непасрэдны арганізатар пленэра кс. Сяргей Сурыновіч.

 

На распачацце «Скарынера» ў Друю прыбыло каля 30 мастакоў як з Беларусі, так і замежжа. Сваю працу яны распачалі ўжо 22 ліпеня. Адметна, што сёлета ў плэнэры побач з прафесійнымі мастакамі прымае ўдзел і 14-гадовы выхаванец Друйскага дзіцячага дома Ілья Данілевіч.

 

Адмыслова да правядзення «Скарынера» ў касцёле была ўсталявана экспазіцыя ў гонар Скарыны: макет друкаванага станка Ёхана Гутэнберга і драўляная скульптура, якая прадстаўляе постаць беларускага першадрукара і перакладчыка Бібліі Францішка Скарыны.

 

Пасля Імшы адбылося выступленне гурта «Віктара Сямашкі ды Кумпаніі». Даследчык беларускай музыкі, журналіст і музыка Віктар Сямашка разам з сям’ёй Сяргея і Кацярыны Раюнец прадставілі праграму ў спалучэнні грыгарыянскіх спеваў з дэкламацыяй тэкстаў Францішка Скарыны ў пераапрацоўцы Алеся Разанава з кнігі «Маем найбольшае самі».

 

Напрыканцы  была праведзена віктарына на веданне жыцця і творчасці Францішка Скарыны.

 

У гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУ гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУ гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУ гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУ гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУ гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУ гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэр

 

 

Паводле Catholic.by
Фота: Сяржук Месяц і Кацярына Лаўрыненка

 


25.07.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier