З Кастамлотаў:
Кастамлоты (над Бугам) вітаюць удзельнікаў ХХІІІ пілігрымкі Віцебск - Полацк, асабліва тых, хто ў мінулым месяцы чэрвені ўдзельнічаў у Пілігрымцы з Кастамлотаў да Пратуліна (на Падляшшы). Хай удзел у гэтай пілігрымцы будзе добрым умацаваннем веры і духа між-хрысціянскага дыялогу.
протаіерэй Збігнеў, пробашч унійнай парафіі ў Кастамлотах, разам з вернікамі - 12.07.2017
***
З Італіі (Osteria Grande каля Bologna):
Дарагія Сябры! З нашай парафіі ў Osteria Grande - сардэчнае вам прывітанне.
Добрага вам духовага шляху. Група вернікаў з нашай парафіі плануе ў гэтым годзе наведаць Полацк - горад Францішка Скарыны.Тым больш блізкі нам ваш духовы шлях.
Don Arnaldo
***
З Варшавы:
З Варшавы дасылаю сардэчнае прывітанне ўсім удзельнікам Пілігрымкм.Далучаюся да вас маёй малітвай.Цешуся вашым духовым подзвігам..
в. Карына, OV (з Магілёва) - 12.07.2017
***
З Рыму і ...
Улюблёныя ў Хрысце Ісусе пілігрымы! Віншуем вас з тым, што ў чарговы раз вы дазволілі Госпаду Богу крочыць вашымі нагамі па беларускай зямле, молячыся і праслаўляючы Яго падчас пілігрымкі. Жадаем запэўніць вас пра малітоўную падтрымку рэдэмптарыстаў з розных супольнасцяў - Украіны, Аўстрыі, Ірланды,і а таксама Італіі. Адначасна з тым просім вас пра малітву за паклікання да жыцця кансэкраванага. Хай час гэтага духоўнага ходу будзе асаблівым у вашым жыцці, адчыняйце сэрцы на любоў Госпада і атрымаеце больш чым можаце сабе ўявіць.
З малітвай з Рыму, Вены, Лімэрыку, Львова ды Ярэмчэ - супольнасць студэнтаў-рэдемптарыстаў Львоўскай Правінцыі - 12.07.17
***
З Катовіцаў:
Ад шчырага сэрца прагну ахвяроўваць свае малітвы, цяжкасьці і радасьці, каб прасіць аб Божым блаславеньні для ХХІІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк, каб Усявышні даў ласку яе ўдзельнікам пасеяць зерне добрага навучаньня сярод усіх, каго сустрэнуць, а перадусім самім штораз больш умацоўвацца ў сьвятой Веры.
бр. Эмануэль, беларускі баніфратар, Катовіцэ - 12.07.2017
***
З Горадні:
Не сумуйце, бо Полацак ужо недалёка!Хаця, потым будзеце сумаваць з тае прычыны, што пілігрымка скончылася.Хай той дожджык, што вас напаткаў у дарозе, станецца Божым блаславеньнем!Няхай усе тыя малітвы й просьбы, якія вы ськіроўваеце да Госпада падчас хады й багаслужбаў, Усядобры Бог пачуе й споўніць!Прывітайце за мяне град Франьцішка Скарыны й мейсца пакутніцкай сьмерці сьвятых пакутнікаў-базылянаў!
Вольга з Горадні - 14.07.17