Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Можна падтрымаць ХХІІІ грэка-каталіцкую пілігрымку Віцебск – Полацк  


Можна падтрымаць ХХІІІ грэка-каталіцкую пілігрымку Віцебск – ПолацкXXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацк праходзіць з 11 па 15 ліпеня 2017 г. Яе дэвізам ёсць словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению».

Паломніцкі шлях малітвы і «добрага навучання» з Віцебску ў Полацк пілігрымы праходзяць за 5 дзён — з аўторка да суботы.

 

На мінулых днях у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі прайшлі малітвы аб Божым блаславенні для паломнікаў.

 

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі запрасіў да ўдзелу ў пілігрымцы ўсіх, хто гэтага жадае:

Кожны можа стаць удзельнікам пілігрымкі, можа прайсці шлях малітвы і «добрага навучання». З радасцю вітаем вернікаў розных хрысціянскіх канфесій і людзей добрай волі. Можна прайсці фізічна ўсю дарогу, можна далучыцца да шляху пілігрымкі ў любы дзень, а таксама праз дапамогу і падтрымку малітвай, постам, духовымі і матэрыяльнымі ахвяраваннямі. «Добрае навучанне» - гэта чытанне Слова Божага, пазнанне сведкаў веры Беларускіх Земляў, падзяка Госпаду за Бацькоў у веры. Сталася каштоўнай традыцыяй, што пілігрымка – гэта шлях міжхрысціянскай любові і салідарнасці”.

 

Словы падтрымкі, духоўнай салідарнасці можна накіроўваць на адмысловы электронны адрас: polatsk170@gmail.com


10.07.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier