Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі змогуць пазнаёміцца з духоўнай спадчынай Францішка Скарыны і мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага
XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак адбудзецца сёлета з 11 па 15 ліпеня. Яе дэвізам стануць словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». Паломніцкі шлях малітвы і «добрага навучання» з Віцебску ў Полацак пілігрымы пройдуць за 5 дзён — з аўторка да суботы.
Паводле праграмы ўвага пілігрымаў будзе накіраваная да духоўнай спадчыны беларускіх сведкаў веры. Побач Францішка Скарыны пілігрымы змогуць пазнаёміцца і з постаццю мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага, які шмат клапаціўся над справай «добрага навучання» на Беларускіх Землях. Сёлета адзначаецца 380-я гадавіна завяршэнныя зямнога жыцця мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага (+1637).
Каб памагчы вернікам больш глыбока знаёмяцца з постаццю і спадчынай Мітрапаліта, Сяргеем Раюнцом была падрыхтаванае катэхетычнае відэа “Дзеля ўмацавання Еднасці”, якое змяшчаем ніжэй.