Айцец Сяргей (сьвецкае імя - Ян) нарадзіўся 08.02.1949 г. у Лышковічах каля Ловіча (Польшча). Паходзіць з каталіцкай сям’і, сын Уладыслава і Алены Гаекаў. Закончыў пачатковую школу ў Лышковічах (1963) і агульнаадукацыйны ліцэй ў Ловіч ы (1967). Напачатку хацеў вывучаць славянскую філалогію ў Варша ўскім Універсітэце, аднак адмовіўся ад гэтай ідэі. У жніўн і 1967 г. уступіў у манастыр аа. Марыянаў. Такое рашэньне прыняў , “б еручы пад увагу жывую традыцыю працы ў бізантыйска-славянскім абрадзе, якая існуе ў гэтым манастыры”. У 1967-1974 вучыўся на багаслоўскім факультэце Каталіцкага Універсітэту ў Любліне (КУЛ). Падчас студыяў кантактаваў з беларускім культурным і рэлігійным асяродкам у Лондане (між іншым з біскупам Чэславам Сіповічам, а. Робертам Тамушанскім). У гэтым часе быў перасьледаваны службамі бясьпекі Польскай Народнай Рэспублікі. Вечныя шлюбы склаў 15.08.1973 году. Сьвятарскія сьвячаньні атрымаў 23.06.1974 году ў Гуры Кальварыі каля Варшавы.
У 1974-1976 а. Сяргей працаваў на парафіі ў Глухолазах. Наступныя два гады паглыбляў багаслоўскія веды на тэалагічным факультэце К аталіцкага Універсітэту ў Любліне (кафедра параўнаўчага багаслоўя і экуменізму). Потым быў пасланы ў Рым, дзе ў 1978-1983 студыяваў на Pontificia Instituto Orientale. У лістападзе 1983 г. абараніў доктарскую працу. Вярнуўся ў Польшчу. У 1983-1999 вёў на вукова-дыдактычную дзейнасьць пры кафедры праваслаўнага багаслоўя ў Экуменічным інстытуце Каталіцкага Універсітэту ў Любліне.
У беларускія рэлігійныя справы а. Сяргей заангажаваўся ў другой палове шасьцідзесятых гадоў. Гэтаму паспрыяла ягонае знаёмства з марыянінам-беларусам а. Тамашом Падзявам, які меў моцны інтэлектуальны і духоўны ўплыў на яго. Айцец Сяргей лічыць сябе “беларусам па перакананьні”.
У 1994 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў а. Сяргея Гаека Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі. У 1996 годзе а. Сяргей атрымаў годнасьць архімандрыта, а ў 1997 ён становіцца кансультарам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Архімандрыт Сяргей зьяўляецца з 1996 году членам-карэспандэнтам Pontificia Academia Mariana Internationalis. Ён таксама аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па літургіцы, марыялогіі, эўхарысталогіі, кірыла-мефоды еўскай традыцыі і экуменічных адносінах Цэркваў на славянскім Усходзе.