Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Грэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і Празе  


Грэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеНа запрашэнне кардынала Хрыстафора Шэнбарна, архібіскупа Вены і ардынарыя для грэка-католікаў Аўстрыі, група святароў і маладых грэка-каталіцкіх вернікаў з Беларусі прыняла ўдзел ва ўрачыстым дню памяці (Festtag) святамучаніка Язафата (Кунцэвіча) ў Вене – 12 лістапада 2016 г.

 

Гэты Дзень памяці быў прымеркаваны да 100-годдзя пераносу мошчаў св. Язафата з Белай Падляскай (9.07.1916) у Вену, у храм св. Барбары (17.07).

Пілігрымку ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата, настаяцель парафіі Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску а. Зміцер Грышан. Арганізацыйны бок пілігрымкі забяспечваў протапрэзбітар Цэнтральнага дэканата, настаяцель парафіі Святога Духа ў Мінску.

Дарога пілігрымкі ў Вену праходзіла праз Белую Падляску, адкуль 100 год таму мошчы св. Язафата перанеслі ў Вену. Па дарозе да пілігрымаў далучыўся архімандрыт Сяргей (Гаек) апостальскі візітатар БГКЦ.

 

Пілігрымы затрымаліся на малітву ў базыліцы святых Кірыла і Мятода ў Велеградзе, дзе маліліся да святых Апосталаў Славянаў ды да першага іхняга вучня - св. Гаразда, заступніка студэнтаў багаслоўскіх навук.

 

У суботу - 12 лістапада, у Вене архім. Сяргей, а. Зміцер і а. Андрэй удзельнічалі ў навуковай сэсіі прысвечанай асобе св. Язафата, якую арганізаваў Ардынарыят для грэка-католікаў Аўстрыі.

 

Увечары 12 лістапада беларускія пілігрымы ўдзельнічалі ў Боскай Літургіі у гонар св. Язафата, якую ў катэдральным саборы св. Сцяпана ў Вене, у прысутнасці кардынала Хрыстафора, узначаліў першаіерарх УГКЦ – Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук) у саслужэнні грэка-каталіцкага мітрапаліта г. Алепа (Сырыя) Уладыкі Яна, архім. Сяргея і шматлікіх святароў ўсходніх каталіцкіх Цэркваў візантыйскай традыцыі (украінскай, румынскай, мельхіцкай, русінскай, славацкай, беларускай).

 

Напрыканцы Боскай Літургіі архімандрыт Сяргей падзякаваў кардыналу Хрыстафору за каштоўны духоўны дар – частку архірэйскай вопраткі (набядрэнік), які кардынаў перадаў БГКЦ ў Будславе ў мінулым ліпені.

Як сімвалічны знак падзякі архімандрыт Сяргей і а. Зміцер Грышан з Віцебска перадалі кардыналу Хрыстафору зямлю з месца мучаніцтва св. Язафата.

 

У нядзелю, 13 лістада 2016 г. беларускія пілігрымы ўдзельнічалі ў беларускамоўнай Боскай Літургіі ў гонар святамучаніка Язафата і св. Яна Залатавуснага, якую - па запрашэнні экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы Чэхіі Уладыкі Ладзіслава (Гучка) – узначаліў, у грэка-каталіцкім храме святых Кузьмы і Дамяна, архімандрыт Сяргей у саслужэнні а. Андрэя і а. Зміцера.

 

Перад Літургіяй пілігрымы мелі магчымасць маліцца ў катэдральным грэка-каталіцкім саборы св. Клімента а так сама наведаць месцы звязаныя з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны.

Грэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і ПразеГрэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць святамучаніка Язафата ў Вене і Празе

Фота Аляксандра Маламы


16.11.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier