Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Шлях хрысціянскага братэрства: эсэ-сведчанне: «Каб усе былі адно»  


Шлях хрысціянскага братэрства: эсэ-сведчанне: «Каб усе былі адно»Mala herba cito crescit (Пустазелле хутка расце)

 

Ва ўсёй традыцыі Царквы знаходзім досвед навяртання, які можа рэалізавацца ў розных формах. Вядома, што галоўнай умовай добрай споведзі з’яўляецца безумоўны намер выправіцца. Без гэтага таямніца (сакрамант) пакаяння пераўтвараецца ў чыста фармальны сродак збаўлення, своеасаблівы “канвеер” ласкі, дзе грахоўныя падзенні вяртаюцца зноў і зноў, пазбаўляючы надзеі – прынцыповага фактара і сродка рэалізацыі хрысціянскага навяртання і паклікання.

“Выправіцца” – сказаць проста, але як гэта зрабіць і якіх высілкаў каштуе? Вядома, для рэалізацыі гэтага намеру ёсць сродкі класічныя: малітва, пост, міласціна. Тым ня менш, часта чалавеку патрэбны нейкі “інкубацыйны” перыяд, які б вызваліў асобу ад граху. Тут дзейсным спосабам становяцца шматлікія пакутныя (пакаянныя) практыкі, прызначаныя для ўтаймавання душы і цела, разбешчаных джалам граху, як выразіўся Апостал Павел. Калісьці “за пакуту” вернікам прыходзілася ісці за сотні кіламетраў. У такое падарожжа прыйшлося адправіцца і мне, берасцейцу Артуру Байдуку, з Віцебска ў Полацак, на адлегласць трошкі меншую – практычна 100 000 метраў, або 150 000 крокаў (канешне, калі маеш вялікі рост, як мой – 186 сантыметраў).

Пілігрымка ёсць формай перажывання экзістэнцыйнага “памежнага” стану, паміж “крыўдай” ды “праўдай”, старым і новым жыццём. Акрамя таго, гэта спроба адкрыць і замацаваць новыя спосабы дзеяння чалавека для якаснай перабудовы тоеснасці – для метаноі (навяртання).

 

Шлях хрысціянскага братэрства: эсэ-сведчанне: «Каб усе былі адно»Шлях хрысціянскага братэрства: эсэ-сведчанне: «Каб усе былі адно»Шлях хрысціянскага братэрства: эсэ-сведчанне: «Каб усе былі адно»Шлях хрысціянскага братэрства: эсэ-сведчанне: «Каб усе былі адно»Калі чалавек не ведае, да якой прыстані трымае шлях, для яго ні адзін вецер не будзе спадарожным” (Луцый Аней Сенека, +65 г.)

 

Мэта: дайсьці! Адкуль? З Крывіцебску! З кім? З братамі! Колькі нас? 40 асобаў у пачатку, 100 напрыканцы. Марафонскі забег разлічаны на 5 дзён. Гэта прыкладна па 20 кіламетраў дзённа. Нямала. Гэта патрабуе ад удзельніка своеасаблівай духоўнай моцы, якая шчодра разліта на працягу усяго шляху, у форме наведвання аазісаў духоўнасці: капліцаў і храмаў. Стараннямі высілкаў першых пілігрымаў адбыўся сапраўдны цуд і там, дзе 22 гады таму не было ані воднага крыжа стварылася прыгожая лесвіца да неба – з крыжоў.

Ісці было складана, перш за ўсё ва ўнутраным сэнсе. Аднак хрысціяне брацкіх (іншых) канфесій няўтомна падтрымоўвалі нас учынкамі міласэрнасці. Кожны дзень мы даведваліся крышачку больш аб жудасных пераследаў вернікаў, учыненых ва ХVII і XVIII стагоддзі. Найбольш істотна тое, што Царква выстаяла і захавала жывы успамін пра подзвіг мучанікаў. Іх прыклад яшчэ і яшчэ заахвочвае нас нас дзеля шчырага вызнавання Хрыста ўсяму свету.

 

Любоў, якая гатовая нават аддаць сваё жыццё, не памрэ” (Ян Павал ІІ)

 

Маім асноўным намерам гэтай – 22-й грэка-каталіцкай пілігрымкі – было асэнсаванне ўсходняй каталіцкай традыцыі, аб якой я шмат чытаў, але ніколі не быў яе сведкам ці ўдзельнікам. З тэарэтычнага пункту гледжання пытанне аб уніі, якая б яднала багатыя і разнастайныя формы духоўунага досведу Захаду і Усходу, падаецца ідэальным. Тым больш, што гэтыя пошукі гармоніі мелі свой багаты плён у форме Берасцейскай Царкоўнай уніі, якой, дарэчы, у 2016 г. ужо 420 гадоў!

З нагоды юбілею пілігрымковыя духоўныя канферэнцыі былі прызначаныя адзінству Царквы. Яно адлюстравана перш за ўсё у Сімвале Веры: “Веру у адзіну, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву”. Штодзенна падрыхтаваны загадзя выкладчык прапаноўваў асэнсаванне аднаго з “артыкулаў” Сімвала. Істотным было тое, што святары карысталіся прыкладамі з жыцця і з уласнага досведу. Дарэчы, канферэнцыі былі падчас руху, надаючы дынамізму ўнутранаму вопыту. Намаганні, спёка, боль і пыл стваралі ў дарозе нейкую “алхімічную” эсэнцыю, якая дзіўным арнаментам спляталася з рухам сэрца, з досведам ахвяры – усё гэта ўзмацняла працэс навяртання.

Сама рэчаіснасць пілігрымкі вучыла нас адзінству. Калі б хто-небудзь плянаваў у самоце пераадолець гэты шлях, то ён пэўна б на палове сышоў, так і не даведаўшыся, як карысна ўплывае на асобу хрысціянскае братэрства. Перш за ўсё гэта вопыт успрымання другой асобы як роўнай сабе і намаганне стварыць для яе, як і для сабе прынамсі роўныя, калі не лепшыя умовы існавання.

Пілігрымка, дзе можна было сустрэць умілаванасць і захапленне блізкага, стала для кожнага з удзельнікаў і для мяне асабіста сапраўднай школай любові.

 

Дзякуй арганізатарам і ахвярадаўцам за магчымасць прайсці шляхам мучаніка Язафата ды Полацкіх манахаў-мучанікаў!

 

Хвала Хрысту!

Артур Байдук
Берасце, 19.07.2016


20.07.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier