Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Завяршэнне грэка-каталіцкай пілігрымкі «Віцебск-Полацк»: Вы сведчыце пра тое, што Царква жыве!
Большую частку прысутных вернікаў склалі ўдзельнікі пілігрымкі «Віцебск-Полацк», якія ішлі пяць дзён і скончылі сваё пілігрымаванне 16 ліпеня малітвай ля сценаў полацкай Сафіі, астатнія ж прыехалі на наступны дзень уранку. Казанне на Літургіі прамовіў айцец Андрэй Абламейка, душпастыр вернікаў Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай.
«Хто адлучыць нас ад любові? Ніхто», — распачаў з біблейскага пытання святар. У сваім казанні святар адзначыў, як важна, каб тую любоў, якой чалавек абдораны Богам, магчы аказваць і дзяліцца з іншымі. Бо толькі паводле ўчынкаў любові пазнаюць нашу хрысціянскую сутнасць, па тым, «як мы любім адзін аднаго». «Мы можам выказваць сваю любоў адзін да аднаго, выказваць да кожнага грамадзяніна Беларусі. Бог дае нам магчымасць выказваць любоў да ўсяго беларускага народа», — сказаў душпастыр.
Таксама ён дадаў, што любоў праяўляецца ў самаахвярнасці: «Зараз, калі мы для кагосьці, хто далёкі ад хрысціянства ўчынім штосьці з ахвярай, адмовіўшыся ад уласнага задавальнення, можам здацца дзівакамі. Гэты чалавек можа нават палічыць нас крыху хворымі, але, магчыма, гэта будзе той першы момант, калі ён задумаецца пра Хрыста...» Зараз, у часе спажывецтва, калі свет патрабуе, як калісьці ў Рымскім калізеі «хлеба і відовішчаў», хрысціяне павінны быць сведкамі іншага жыцця, якое яны пазналі праз Хрыста. Свет патрабуе сведчанняў хрыcціянаў.
У ХVI стагоддзі, калі адбылася ўнія, ідэі якой былі яшчэ значна раней, была бачна, што еднасць перамагла. У тыя часы, калі таксама існаваў пэўны крызіс у Каталіцкім Касцёле і Праваслаўнай Царкве, калі большасць шляхты ВКЛ прыняла кальвінізм, справа ўніі была вялікім сведчаннем і крокам да Адраджэння. Нам таксама 25 гадоў таму назад выпала працаваць на хвалі Адраджэння, як колісь нашым продкам. І з розніцаю ў тым, што адраджэнне ідзе атэістычнай навалы. «І на працягу гэтых 25 гадоў і далей вы давалі сведчанне таго, што Царква ёсць, што ёсць людзі, якія гатовыя рабіць больш, чым прапануе цывілізацыя сучаснасці», — звярнуўся да вернікаў а. Андрэй. Пазней а. Андрэй Абламейка пажадаў вернікам надалей быць сведкамі Езуса Хрыста. Напрыканцы Літургіі для полацкай парафіі, якая шчыра і каторы год прымае пілігрымаў, архімандрыт Сяргей Гаек зрабіў падарунак.
Айцу Аляксандру Шаўцову, гаспадару парафіі, архімандрыт падарыў ікону салунскіх братоў — Кірыла і Мятода, якія прычыніліся да «фармацыі» славянскіх зямель. Разам з тым Архімандрыт асаблівую падзяку склаў двум святарам, якія «займаюцца сучаснай духоўнай фармацыяй» на Віцебшчыне, асаблівым чынам праз пілігрымку «Віцебск — Полацк» — айцу Зміцеру Грышану з Віцебска і айцу Аляксандру Шаўцову з Полацка. Святарам былі падораныя залатыя медалі, якія архімандрыт Сяргей Гаек прывёз з кананізацыі Станіслава Папчынскага ад Святога Айца з Рыма.
У гэты ж дзень грэка-каталіцкія святары і вернікі павіншавалі а. Сяргея з 20-годдзем пастаўлення яго ў сан архімандрыта. «Дзякуючы Вашаму бацькоўскаму клопату наша Царква развіваецца, Вы па-сапраўднаму ёй апякуецеся», — адзначылі яны.
Пасля вернікі ўшанавалі рэліквіі Язафата Кунцэвіча, якая падчас сёлетніх будслаўскіх урачыстасцяў Грэка-Каталіцкай Царкве перадаў Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн. Напрыканцы для ўсіх вернікаў зайгралі Максім Іўкін з Быхава ды Арцём Сітнікаў разам з іншымі музыкамі.
«Гэта не проста выступ, але сведчанне гэтых людзей», — дадаў архімандрыт. Сведчанне іхняй веры, іх адданага служэння Айчыне і Богу, як вернікаў, як беларусаў. Аксана Ючкавіч, Catholic.by |
|
17.07.2016
|






Сёньняшняе чытаньне:
