Пошук

Каляндар

 

Пад апекай Жыровіцкай Заступніцы - Маці Еднасці  


Пад апекай Жыровіцкай Заступніцы - Маці Еднасці7 траўня 2016 г. ў Слоніме грэка-католікі і рыма-католікі святкавалі свята Маці Божай Жыровіцкай


Ад моманту ўзнаўлення дзейнасці грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах, Жыровіцкая Багародзіца стала Апякункай парафіі і гэты дзень святкуецца ў Івацэвічах як парафіяльнае свята. Пілігрымы з Івацэвічаў і іншых грэка-каталіцкіх парафій штогод прыходзяць і прыяжджаюць ушанаваць гэтую Ікону.


Пад апекай Жыровіцкай Заступніцы - Маці ЕднасціПад апекай Жыровіцкай Заступніцы - Маці ЕднасціПад апекай Жыровіцкай Заступніцы - Маці ЕднасціПад апекай Жыровіцкай Заступніцы - Маці ЕднасціПад апекай Жыровіцкай Заступніцы - Маці ЕднасціУ гэтым годзе групу пілігрымаў з Івацэвічаў узначаліў парах Івацэвіцкай парафіі - а. Андрэй Абламейка а групу вернікаў з іншых гарадоў - дыякан  Вячаслаў Гарчакоў.


У суботу, 7 траўня 2016 г. грэка-каталіцкія пілігрымы - разам з братамі рыма-католікамі - удзельнічалі ў касцёле св. Андрэя ў Слоніме ў св. Імшы, якую з рыма-каталіцкімі святарамі саслужылі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Андрэй Абламейка. Пасля св. Імшы і працэсіі грэка-каталіцкія пілігрымы адспявалі Акафіст ў гонар Жыровіцкай Маці Божай і прынялі удзел у братэрскай "агапе", якую гасцінна падрыхтавалі душпастыры касцёла св. Андрэя - Браты Капуцыны.


Пасля святкавання ў Слоніме грэка-каталіцкія пілігрымы прыбылі ў Жыровічы, каб асабіста памаліцца перад Іконай Маці Божай Жыровіцкай ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. 

***

7 траўня - гэта традыцыйны дзень святкаванняў перад цудатворнай Іконай Жыровіцкай-Рымскай, што ўшановаецца ў касцёле св. Андрэя ў Слоніме. Гэтая цудатворная копія Жыровіцкай Іконы была прывезена з Рыму як знак падзякі Рымкага народу за цуды Жыровіцкай Багародзіцы, якія яна явіла ў Рыме. 


Напісаны на палатне, Рымскі спісак Іконы быў прывезены ў Жыровічы і на каранацыйных урачыстасцях Іконы Жыровіцкай у 1730 г. гэтая Жыровіцкая-Рымская Ікона была каранаваная папскімі каронамі. 


8.05.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier