Пошук

Каляндар

 

Пасол Беларусі Алейнік пагутарыў з Папам Рымскім на навагодняй аўдыенцыі ў Ватыкане  


Пасол Беларусі Алейнік пагутарыў з Папам Рымскім на навагодняй аўдыенцыі ў ВатыканеУ беларускім МЗС паведамілі, што 10-13 студзеня амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі, а таксама пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік зрабіў рабочую паездку ў Ватыкан.

 

Ён удзельнічаў у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпкорпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе. У ходзе аўдыенцыі адбылася кароткая размова пасла з Пантыфікам, паведамілі ў МЗС.

 

У Ватыкане прайшлі таксама двухбаковыя сустрэчы пасла Беларусі з Дзяржсакратаром Святога Прастола кардыналам П’етра Паралiнам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Ватыкана (міністрам замежных спраў) арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай Рады па культуры кардыналам Джанфранка Равазі. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана, а таксама правядзенне двухбаковых мерапрыемстваў ў 2016 годзе.

 

Паводле krynica.info


15.01.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier