Пошук

Каляндар

 

Грэка-каталіцкі хор "Прасфара" прыме ўдзел у падзячнай службе ў Чырвоным касцёле ў Мінску  


Грэка-каталіцкі хор "Прасфара" прыме ўдзел у падзячнай службе ў Чырвоным касцёле ў МінскуУ нядзелю, 17 студзеня 2016 г., на св. Імшы а 17:00 гадз., у касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску будзе спяваць грэка-каталіцкі міжпарафіяльны хор "Прасфара". Будуць маліцца разам рыма-католікі і грэка-католікі - гэта будзе набажэнства падзякі за свята Богаз'яўлення а таксама малітва за служэнне Папы Францішка.


У царкоўным каляндары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра (царкоўнаслав.:Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме ў san Pietro in vincoli у Рыме.

Гэтае свята асабліва блізкае беларускім грэка-католікам. У мінулых стагоддзях яно напамінала ўніятам, што за Еднасць з Рымскім Пасадам Апостала Пятра часто прыходзіць плаціць кайданамі. Што і мела месца ў час пераследу ўніятаў у царскай Расеі. 


Зараз гэтае свята адзначаецца як дзень падзякі за поўную еднасць, якой у Каталіцкай (Паўсюднай) Царкве з'яднаныя рыма-каталікі, грэка-католікі, армяна-католікі ды вернікі іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.


Пасля св. Імшы хор "Прасфара" праспявае калядныя песнапенні візантыйскай традыцыі ды беларускія калядкі.


Запрашаем да супольнай малітвы.


15.01.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier