Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
КАСТРЫЧНІКА |
70-я угодкі мучаніцкай смерці архімандрыта Фабіяна Абрантовіча
2 студзеня 2016 г. споўнілася 70 год ад мучаніцкай смерці Слугі Божага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча.
З гэтай нагоды ў Рыме быў арганізаваны Міжнародны кансультацыйны семінар, прысвечаны служэнню ды мучаніцкай смерці гэтага вялікага беларускага іерарха, які пасля служэння ў якасці Апостальскага Адміністратара Усходняй місіі ў Харбіне (у Маньчжурыі), у 1939 г., на пачатку ІІ-й сусветнай вайны, быў арыштаваны савецкімі органамі на польска-украінскім памежжы ды пасля доўгага следства ў Львове і Маскве быў пакінуты ў маскоўскоўскай турме Бутыркі, дзе і памер 2 студзеня 1946 г. (Рэабілітаваны ў 1992 г.).
Семінар пачаўся 30 снежня 2015 г. малебнам у візантыйскай капліцы ў Генеральным доме Ордэну марыянаў, дзе знаходзіцца фрэска Слугі Божага архім. Фабіяна. У тым жа Генеральным доме прахадзілі кансультыцыі, студыйныя сустрэчы ды архіўныя даследванні. Ганаровы патранат над Семінарам прыняў ды актыўна ўдзельнічаў у працах Семінара гэнеральны супэрыёр Ордэну марыянаў а. д-р Андрэй Пакула. Каардынавалі працы Семінара архім. Сяргей (Гаек) з Беларусі ды а. Кірыл Міронаў з Санкт-Пецярбурга. У Семінары, у рознай форме (у тым ліку пры дапамозе электроннай сувязі), удзельнічалі багасловы, кананісты ды гісторыкі з Беларусі, Бразіліі, Польшчы, Расіі, Украіны, США, Канады.
Каштоўнай базай для асэнсавання праблематыкі і для дыскусіі былі прысвечаныя архімандрыту Фабіяну працы а. Андрэя Крата з Гродна.
Міжнародная група ўдзельнікаў Семінара выказала ўдзячнасць Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу за тое, што ён у 2003 г. пачаў у Маскве бэатыфікацыйны працес новамучанікаў (якія прынялі мучаніцкі подзвіг на тэрыторыі СССР), сярод якіх знаходзіцца і Слуга Божы архім. Фабіян Абрантовіч.
Семінар скончыўся ў нядзелю, 3 студзеня 2016 г., Боскай Літургіяй у храме Папскай Калегіі “Russicum”, у якім калісьці маліўся архім. Фабіян.
|
|
3.01.2016
|






Сёньняшняе чытаньне:
