Пошук

Каляндар

 

Кардынал Леанарда Сандры, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў  


Кардынал Леанарда Сандры, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Кард. Леанарда Сандры нарадзіўся 18 лістапада 1943 год у ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына) ў сям’і італьянскіх эмігрантаў. У 1967 годзе быў высьвячаны на сьвятара ў архіяпархіі Буэнас-Айрэсу. Вучыўся ў Каталіцкім універсітэце Аргентыны і Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Доктар кананічнага права. У 1974 годзе залічаны на дыпламатычную службу Ватыкана. Да 1977 году служыў у Апостальскай Нунцыятуры на Мадагаскары, з 1977 па 1989 год – у Дзяржаўным сакратарыяце Ватыкану, у 1989–1991 гг. – зьяўляўся дарадцам Апостальскага Нунцыя ў Злучаных Штатах Амерыкі і Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў.

У 1997 год зе хіратанізаваны на архібіскупа і прызначаны Апостальскім Нунцы ем у Венесуэле. У сакавіку 2000 году накіраваны Апостальскім Нунцы ем у Мексіку. У верасьні таго ж году прызначаны намесьнікам Дзяржсакратара Ватыкану па агульных пытан ьнях. У апошнія мес яцы жыц ьця Папы Яна Паўла ІІ, калі С ьвяты Айцец ня мог гаварыць, архібіскуп Леанарда Сандры чытаў для вернікаў казаньні біскупа Рыму.

9 чэрвеня 2007 году Папа Бенядыкт XVI прызначыў архібіскупа Леанарда Сандры Прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, а ў лістапа дзе 2007 году надаў яму годнасьць кардынала.

23.05.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier