Пошук

Каляндар

 

Будслаў. 1-2 ліпеня  


Будслаў. 1-2 ліпеня


1-2 ліпеня 2008 года ў Будславе прайшло сьвята Будслаўскай Божай Маці. Грэка-католікі прымалі ўдзел ва ўсіх урачыстых цэрэмоніях. Наогул, здаецца, ня было розніцы паміж веравызнаньнямі: ці ты католік, ці ты грэка-католік, ці праваслаўны (а яны таксама былі на сьвяце). І гэта, здаецца, было самым каштоўным. Тое, што на гэтыя суткі “усе былі адзіныя”, усе былі проста хрысьціянамі, проста дзецьмі Божымі.

Будслаў. 1-2 ліпеня


Адрозненьне было толькі ў тым, што ў нас рознага колеру малітоўнікі, і трохі адрозніваюцца перакладамі асноўныя малітвы. Але на грэка-каталіцкі акафіст да Божай Маці, які засьпяваў хор “Прасфара”, сабраліся ўсе. Бо галоўным былі не адрозьненьні, а тое, што аб’ядноўвае. І на грэка-каталіцкай Літургіі прысутнічалі тысячы рыма-каталікоў, і наадварот... Госпад аб’яднаў усіх, хто прыехаў у Будслаў...

Будслаў. 1-2 ліпеня
І, зразумела, што ўсе мы – людзі. Усе мы маем прычыны для таго, каб не знайсьці агульную мову з іншымі людзьмі. Але мы маем падставы і для таго, каб “перадаць бліжняму знак супакою”. І мы гэта зрабілі. І Госпад быў з намі...

Кацярына

4.07.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier