Беларускія грэка-католікі ўдзельнічаюць у міжканфесійнай канферэнцыі, прысвечанай прымірэнню між хрысціянамі – KAIROS 2015 у г. Бары
Прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў удзельнічаюць у працах міжканфесійнай духоўнай канферэнцыі, прысвечанай прымірэнню ды міру між хрысціянамі і народамі – KAIROS 2015.Канферэнцыя, якую арганізавала міжнародная асацыяцыя “Супольнасць Ісуса” (Comunità di Gesù), праходзіць у італіянскім горадзе Бары ў днях 29-31 траўня 2015 г. пад тытулам ”Еднасць ў разнастайнасці”. Напярэдадні канферэнцыі прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў узгадалі ў малітве Апякуноў Еўропы: святых Бенядыкта, Кірыла і Мятода. Пасля малітвы ў Велеградзе, Венецыі і Рыме (на магіле св. Кірыла), 28 траўня 2015 г. архімандыт Сяргей (Гаек) – па дарозе ў Бары – маліўся на магіле св. Бенядыкта ў манастыры на Монтэ Касіна. На канферэнці ў Бары беларускі грэка-каталіцкі іерарх звярнуў увагу на выключнае значэнне і актуальнасць евангелізацыйнай місіі святых Кірыла і Мятода для народаў Еўропы, асабліва славянскіх народаў. “Евангелле, якое славянам прыняслі святыя Кірыл і Мятод – яднала ўсіх славянаў. Сёння еднасць і сапраўднае братэрства славянаў магчымае толькі на базе Евангелля Ісуса Хрыста” – сказаў архімандрыт.
|