Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Праз малітву і ўзаемны дыялог быць соллю зямлі
Такія форумы вучаць таму, як праз “малітву і ўзаемны дыялог быць соллю зямлі”, піша Папа. Толькі праз Хрыста можна спазнаць “сапраўдны смак” гэтай “солі”, а захаваць яго - “дзякуючы адкрыццю прыгажосці зносін з Богам і братамі і сёстрамі”. Папа заклікаў маладых людзей не дазволіць паглынуць сябе “уласным абмежаванням і слабасцям”. Францішак нагадаў, што сёлета Чэхія адзначае 25-годдзе вяртання да дэмакратыі. Ён запрасіў моладзь памятаць у малітвах пра тых, хто часта коштам вялікіх пакут і нават жыцця прывялі сваю краіну да вольнасці, і самім “адкрываць шляхі свабоды”. Больш за 30 тыс. маладых людзей з 65 краін, у тым ліку 23 тыс. за-за межаў Чэхіі прымае ўдзел у 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай епіскапатам Чэскай Рэспублікі, Чэшскай Радай Цэркваў і Супольнасцю Тэзэ. 37-я Еўрапейская сустрэча моладзі ў Празе з’яўляецца наступным этапам “Пілігрымкі даверу на зямлі”, якую ініцыяваў брат Ражэ, заснавальнік Супольнасці Тэзэ, у канцы 1970-х. Чэшская сталіца ў другі раз стала гаспадаром моладзевага форуму. Упершыню яна прымала яго на мяжы 1990 і 1991 гадоў. Найбольшая колькасць маладых людзей прыехала ў Прагу з Польшчы, Украіны, Германіі, Італіі, Францыі, Харватыі і Беларусі. У гістарычным цэнтры Прагі адчынілі свае дзверы для малітвы 17 храмаў. |
|
29.12.2014
|






Сёньняшняе чытаньне:
