Дзень успаміну сьвятамучаніка Мікалая Чарнэцкага
Дзень успаміну сьвятамучаніка Мікалая Чарнэцкага --апекуна Цэнтральна-Заходняга протапрэзбітэрату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Сёньня згадваем памяць сьвятамучаніка Мікалая Чарнэцкага, апекуна Цэнтральна-Заходняга протапрэзьбітэрату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Ён праславіўся пабожным жыцьцём, незвычайнай сьціпласьцю і руплівасьцю ў апостальскай працы, асабліва для ўзьяднаньня цэркваў. Быў прызначаны ў 1926 годзе Апостальскім Візітатарам каталікоў усходняга абраду на Валыні, Палесьсі і Падляшшы. З 9 кастрычніка 1939 па 9 верасьня 1940 выконваў абавязкі Апостальскага Экзарха для беларусаў-католікаў усходняга абраду. У 1945 годзе быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Безнадзейна хворы выйшаў на волю толькі ў 1956 годзе. Ягоная сьмерць стала наступствам знаходжаньня ў лагерах. Быў уважаны за сьвятога ўжо пад канец свайго жыцьця.
|