
Ад пачатку бягучага тыдня ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях Беларусі праходзіць эстафета малітвы за Украіну. У Мінску эстафету малітвы пачалі ў аўторак,18 лютага, валанцёры Руху св. Мікалая ў парафіяльнай капліцы св. Язэпа. Эстафету пераняла парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (серада), далей – парафія св. Мікалая (чацвер), парафія Праведнага Язэпа (пятніца). 22 лютага, у Мясапусную бацькоўскую суботу, у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі будуць служыцца памінальныя Службы за ўсіх ахвяраў гвалту на Кіеўскім Майдане. У пятніцу ўвечары, 21 лютага, – напярэдадні Бацькоўскай суботы – памінальныя Службы былі адслужаныя ў парафіях Праведнага Язэпа і Святога Духа.
У суботу, 22 лютага, а 10-ай гадз. заупакойная служба за ахвяраў Кіеўскага Майдана будзе адслужана ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі па зав. Снежным, д. 7.
* * *
У нядзелю, 23 лютага 2014, усе грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі далучацца да агульнабеларускага Дня посту і малітвы за Украіну, які абвясцілі каталіцкія іерархі Беларусі.
За мір і справядлівасць ва Украіне будуць адслужаныя Боскія Літургіі і адмысловыя малебны ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі.