
19 лютага 2014 Святы Айцец Францішак прыняў наступныя кадравыя рашэнні ў Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў:
- пацвердзіў Прэфекта Кангрэгацыі Яго Эмінэнцыю
Кардынала Леанарда Сандры і Сакратара Кангрэгацыі Высокадастойнага
Архібіскупа Кірыла Васіля, S.I.;
- прызначыў новых членаў Кангрэгацыі, сярод якіх і
Уладыку Йосіфа Верта, Біскупа Епархіі Перамянення Гасподняга ў Навасібірску і Ардынарыя для грэка-католікаў у Расійскай Федэрацыі.
- пацвердзіў кансультараў Кангрэгацыі, сярод якіх
Архімандрыта Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі, і
мітрафорнага протаіерэя Васіля Гаверу, Апостальскага Дэлегата для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі.