Заклік Першаіерарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Цаквы Святаслава з прычыны канфлікту ва Украіне
 З вялікай прыкрасцю сцвярджаю, што заклікі Цэркваў пра недапушчэнне кровапраліцця і мірнае ўрэгуляванне канфлікту не было пачута. У імя Божае асуджаю гвалт, неабачнасць і грэбаванне правамі чалавека і воляй народа. Падкрэсліваю, што той, хто мае ўладу, нясе ўсю паўнату адказнасці за тое, што адбываецца ў краіне. Звяртаюся да ўсіх: неадкладна спыніце кровапраліцце! Заклікаю ўсіх дзяцей Царквы да посту, малітвы і салідарнасці з пацярпелымі. У гэты момант, калі над Украінай навісла бяда братазабойства, хай ва ўсіх храмах УГКЦ звоняць званы. + Святаслаў, Кіеў, 18.02.2014
|