Пошук

Каляндар

 
субота
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Біскупская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі  


Біскупская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі21 снежня 2013 г., напярэдадні Свята Зачацця Найсвятой Багародзіцы (паводле юліянскага каляндара), у архікатэдральным саборы Святога Яна Хрысціцеля ў горадзе Пярэмышль, адбылася Архіерэйская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай архіепархіі – уладыкі Яўгена Міраслава (Паповіча).

Біскупская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай грэка-каталіцкай архіепархііБіскупская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай грэка-каталіцкай архіепархііБіскупская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай грэка-каталіцкай архіепархііАрхіерэйскую Літургію ды біскупскую хіратонію здзейсніў Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук). Спаўсвяціцелямі хіратоніі былі Архібіскуп Ян (Мартыняк) – Мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі і біскуп Уладзімір (Юшчак), іерарх Вроцлаўска-Гданьскі.
На святкаванні да Пярэмышля прыбылі: Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук), Апостальскі нунцый у Польшчы Архібіскуп Чэлестыно Мільйорэ, Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Архібіскуп Кірыл (Васіль), Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Польшчы - Мітрапаліт Пярэмышльскі Юзаф Міхалік , Першаіерарх Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы Архібіскуп Ян (Бабяк) - Мітрапаліт Прэшаўскі , архібіскуп Уладзімір (Війтышын) - Мітрапаліт Івана-Франкоўскі , Уладыка Мілан (Шашык) - Біскуп Мукачыўскі, Уладыка Пётр (Крык) - Апостальскі Экзарх у Германіі і краінах Скандынавіі, Уладыка Язафат (Гавэра) - Экзарх Луцкі, Уладыка Глеб (Ланчына) - Епарх Вялікабрытаніі, Уладыка Тарас (Сэньків) - Апостальскі Адміністратар Стрыйскай епархіі, Уладыка Яраслаў (Прырыз) - Біскуп Самбарскі - Драгобыцкі, Уладыка Дзмітрый (Грыгарак) - біскуп Бучацкі, Уладыка Венедыкт (Алексійчук) – дапаможны біскуп Львоўскай архіепархіі, Уладыка Іосіф (Мілян) – дапаможны біскуп Кіеўскай архіепархіі, Уладыка Мілян Халтур) - Епарх Кошыцкі, Уладыка Мілян (Лях) – дапаможны біскуп Прэшаўскай архіепархіі, мітрат Васіль Гавера - Апостальскі дэлегат для грэка-католікаў у Казахстане, архімандрыт Сяргей (Гаек) - Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, а таксама Протаігумены Ордэна Базыльянаў з Польшчы і Румыніі.

Прыбылі таксама прадстаўнікі Рыма-Каталіцкай Царквы: архібіскуп Мечыслаў Макшыцкі - Мітрапаліт Львоўскі, архібіскуп Юліуш Петз з Познані, біскуп Кшыштаф Ніткевіч - Ардынарый Сандомерскай епархіі, біскуп Марыян Ройек - Ардынарый Замойска-Любачыўскай епархіі, Казімеж Гурні з Жэшава, біскуп Мечыслаў Цісла – дапаможны біскуп Люблінскай архіепархіі, Біскуп Адам Шаль - вікарый Пярэмышльскай архіепархіі. У Пярэмышль прыехалі шматлікія сьвятары і вернікі з Пярэмышльска-Варшаўскай архіепархіі, Вроцлаўскага-Гданьскай епархіі, а таксама з усёй Украіны.

Яго Блаславенсва Святаслаў у сваім казанні адзначыў, што гэта архіерэйскае служэнне новага біскупа з'яўляецца промнем надзеі і вялікай радасцю для Царквы і ўкраінскага народа, які перажывае зараз нялёгкія хвіліны. Напрыканцы да ўсіх верных звярнуўся са словам Апостальскі нунцый Чэлестыно Мільйорэ. Слова прамовіў таксама уладыка Яўген, які падзякаваў найперш Богу за дар паклікання, а таксама ўсім тым, хто дапамагаў яму на шляху служэння Хрысту, Царкве і народу. Пасля Літургіі уладыка Яўген блаславіў усіх вернікаў з балкона Біскупскай палаты.

Ана Стэпан, Пярэмышль 2013-12-21
Фота а. Богдан Степан і Анна Степан


Паводле сайта www.cerkiew.org

23.12.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier