Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
Акрамя гэтага Пантыфік атрымаў усю інфармацыю, якой валодае Апостальскі Нунцый, аб становішчы святара Уладзіслава Лазара, выражаючы сваю заклапочанасць і просячы, каб яго асабіста рэгулярна інфармавалі аб развіцці гэтай сітуацыі. Папа запэўніў ўсю каталіцкую супольнасць краіны ў асаблівай блізкасці і ў сваёй асаблівай, бацькоўскай увазе да гэтай далікатнай сітуацыі. Пантыфік папрасіў свайго Прадстаўніка ў Беларусі перадаць усім грамадзянам краіны цёплае прывітанне і запэўніў у сваёй малітве, павазе і сімпатыі. У бліжэйшыя дні арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэнецца з Дзяржаўным Сакратаром і іншымі прадстаўнікамі Дзяржаўнага Сакратарыяту, а таксама са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардыналам Жанам-Луі Таранам, старшынёй Папскай рады па культуры кардыналам Джанфранка Равазі, Прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Патронам Мальтыйскага Ордэна кардыналам Леанарда Сандры, Прэфектам Кангрэгацыі па справах Духавенства арцыбіскупам Беньямінам Стэла, кардыналам Ражэ Эчэгараем і іншымі прадстаўнікамі Святога Пасаду. Паводле Catholic.by |
|
1.10.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
