Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Age qoud agis
Слава Ісусу Хрысту! Дарагія браты, дарагія сёстры! 1. Сёньня мы пачулі гісторыю пра спаралізаванага, якому Ісус адпускае грахі. Такое складваецца ўражаньне, што Збаўца прыроўнавае адпушчэньне грахоў да фізычнага аздараўленьня. Гэтак зразуметае Божае Слова з’яўляецца для кожнага з нас вельмі актуальным. Ці ж ня кожны з нас і ёсьць той спаралізаваны, які патрабуе аздараўленьня? Ці ж ня кожны з нас спаралізаваны сваімі праблемамі, грахамі, нясьмеласьцю, нуртуючымі пытаньнямі без адказаў?.. Думаю, што вы пагадзіцеся са мною, што кожны. 2. Узьнікае, аднак, тут яшчэ адно пытаньне: калі адпушчэньне грахоў і аздараўленьне - адно і тое ж, то чаму Таямніца Споведзі не замяняе нам шпіталяў, не вырашае імгненна ўсе нашыя праблемы? Справа ў тым, што першай матывацыяй Ісуса, у пачутым намі ўрыўку, было жаданьне адпусьціць грахі, а не даць фізычнае ацаленьне. Фізычнае аздараўленьне, як падаецца, было другаснай рэччу для Ісуса Хрыста. Гэткім чынам мы ня ў стане адказаць на пытаньне: ”як мне пазбавіцца ад спаралізаваньня”, але таксама пачынаем разумець, што не гэтае пытаньне для нас асноўнае, але пытаньне: ”дзеля чаго мне гэтае спараліжаваньне, пасля таго як Ісус прабачыў мне мае грахі?” Я сустрэў Ісуса, але ня ўсе мае праблемы вырышаліся – як мне з гэтым жыць? 3. Духоўныя аўтары даюць параду, якая можа дапамагчы нам навучыцца жыць з нашымі праблемамі, а потым іх і перамагчы. На лацінскай мове яна гучыць так: age qoud agis. Даслоўна можна перакласьці: чыні, што чыніш. Гэтым прыслоўем духоўныя аўтары хочуць падкрэсліць, што не заўсёды мы, калі штосьці робім, робім гэта па-сапраўднаму. Ёсьць такая прыповесьць пра манаха, які ўвесь час наракаў. Узімку ён наракаў на холад і чакаў вясны, вясной наракаў на дажджы і чакаў цёплага лета, летам ён наракаў на сьпёку і чакаў прахалоды восені і г. д. Чыніць тое, што чыніш – гэта азначае атрымліваць задавальненьне ад рэчаіснасьці, той, якая яна ёсьць тут, цяпер і насамрэч. Чыніць тое, што чыніш – гэта азначае прымаць самога сябе, такім, якім ты ёсьць. Чыніць тое, што чыніш – гэта азначае быць шчаслівым, бо самае галоўнае ўжо вырашыў Бог (прабачыў, адпусьціў грахі). Што цяпер? Цяпер твой ход. Аўтар - а. Андрэй Буйніч |
|
22.06.2008
|






Сёньняшняе чытаньне:
