Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста
1. Сёння святкуем свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста. Якое значэнне мае гэта дванадзесятае свята для нас, якім чынам набліжае яно да нас Евангелле і як тлумачыць яго? Заўважма, што першапачатковай мэтай узыходу на гару была малітва. Ісус бярэ вучняў ды ўзыходзіць на гару, каб памаліцца. Перамяненне, якое адбываецца з Ісусам - гэта ўжо наступства Ягонай малітвы. Некаторыя Айцы Царквы сцвярджаюць, што гэта не Ісус перамяніўся (бо не меў у гэтым патрэбы), але самі вучні перамяніліся і змаглі пабачыць славу Госпада. 2. Так ці інакш, у традыцыі Царквы свята Перамянення - гэта свята духоўнага, містычнага вопыту, які атрымлівае хрысціянін на дарозе малітвы. Гісторыя Перамяння Хрыста вучыць нас адрозніваць сапраўдны духоўны, містычны досвед ад фальшывага, ад містыцызма і экзальтацыі. Малітва, духоўнае жыццё - гэта дар, а дар заўсёды даецца хрысціяніну, каб служыць іншым людзям. Вось таму Ісус не слухае рады апостала Пятра і не застаецца на гары, але зыходзіць з яе, каб ісці далей у Ерусалім, і каб быць там укрыжаваным за грахі свету. Не сакрэт, што Перамяненне стаецца своеасаблівай падрыхтоўкай вучняў да пакутаў і крыжовай смерці Ісуса Хрыста. Менавіта Яго зыход ёсць тэмай размовы Ісуса, Майсея ды Іллі. Пра гэты «зыход», зрэшты, мы сёння і спяваем кандак: «Перамяніўся Ты на гары, Хрысьце Божа, і вучні Твае ўбачылі славу Тваю, наколькі ім магчыма было, каб пасля, убачыўшы Цябе ўкрыжаванага, маглі зразумець дабравольныя Твае цярпенні і свету аб'явіць, што Ты - сапраўды ззянне Айца.» 3. Папа Бенядыкт XVI у сваёй кнізе «Ісус з Назарэту» звяртае ўвагу, што гэта падзея цесна звязана з іншай падзеяй - вызнаннем апостала Пятра ў Кесарыі Піліпавай. Тады Пётр вызнае Ісуса Сынам Божым, у падзеі ж Перамянення вучні атрымліваюць вопытнае пацвярджэнне пятровага вызнання. Такім чынам перад намі паўстае своеасаблівы шлях духоўнага ўзрастання: ад вызнання Ісуса Хрыста да Яго духоўнага пазнання. Гэткім чынам і мы, якія сёння святкуем, знаходзімся ў духоўны спосаб на гары Фавор ды ў пакоры звяртаемся да Ісуса, каб і нам прасвятліцца Яго перамяненнем не для ўласнай карысці ці задавальнення, а дзеля таго, каб несці святло Хрыста іншым людзям. Будзем памятаць, што нашае перамяненне з Хрыстом накладае на нас адказнасць быць вернымі Яму не толькі ў дні радасці, але таксама ў дні суму. Аўтар - а. Андрэй Буйніч |
|
3.08.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
