Пошук

Каляндар

 

Праграма і ўмовы ўдзелу ў ІІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі ў Івянцы  


Праграма і ўмовы ўдзелу ў ІІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі ў Івянцы26–28 ліпеня 2013 г. у Івянцы пройдзе ўжо ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі. Сёлета яе ўдзельнікаў чакаюць цікавыя тэмы, дыялог з біскупамі, трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША). І гэта толькі некаторыя моманты. Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам сустрэчы можна ў праграме. Дэвіз сустрэчы: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19).

26 ліпеня (пятніца)
15.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў МСМ
17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
18.00 — святая Імша на адкрыццё МСМ (касцёл; цэлебруе біскуп Антоні Дзям’янка)
19.30 — вячэра
20.30 — сустрэча ў вялікай зале (праводзіць «Музычная майстэрня»)
21.00-22.00 — прагляд фільма «Калумбія — сведчанне для свету»
22.00-22.45 — выступленне рэжысёра Дамініка Тарчынскага
22.45 — вячэрняя малітва
23.15 — адпачынак

27 ліпеня (субота)
08.30 — снеданне
09.30 — Ютрань
10.00-10.45 — першая канферэнцыя «Эўхарыстыя і евангелізацыя» (вялікая зала)
10.45-11.00 — пытанні да дакладчыка
11.00-11.30 — перапынак
11.30-12.45 — круглыя сталы:
«In vitro» (кс. Станіслаў Вашкевіч SAC)
«Сексуальнае выхаванне моладзі» (спадар Уладзіслаў Валаховіч)
«Споведзь» (а. Алег Шэнда OFMCap)
«Сумненне ў веры» (кс. Аляксандр Яшэўскі SDB)
«Мая адказнасць за Касцёл» (спадар Дамінік Тарчынскі)
«Выклікі новай евангелізацыі» (а. Раман Шульц OP)
«СМІ ў новай евангелізацыі»
12.45-13.30 — падвядзенне вынікаў па працы круглых сталоў (вялікая зала)
13.30-14.00 — дыялог з біскупамі (вялікая зала)
14.00-15.30 — абед, адпачынак
15.30-15.45 — сустрэча рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (перад касцёлам)
15.45-16.10 — другая канферэнцыя «Жыццё і духоўнасць св. Тэрэзы» (а. Аркадзь Куляха OCD)
16.10-17.30 — пакутнае набажэнства (кармэліты). Прыватнае ўшанаванне рэліквій. Магчымасць споведзі.
17.30 -18.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
18.00-19.30 — святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Кашкевіч)
19.30-20.30 — вячэра
20.30-21.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць моладзь Гродзенскай дыяцэзіі на чале з кс. Антоніем Грэмзам)
22.00-24.00 — канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША)
24.00 — адпачынак

28 ліпеня (нядзеля)
08.30 — снеданне
09.00 — Гадзінкі да Божай Маці (праводзіць моладзь Пінскай дыяцэзіі)
09.30 — трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра (на галоўнай сцэне)
10.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Завяршэнне МСМ. Развітанне з рэліквіямі св. Тэрэзы
12.00 — абед.

Увага! Умовы ўдзелу ў сустрэчы
За арганізацыю прыезду адказвае пробашч парафіі або вызначаная ім асоба;
кожная група павінна мець кіраўніка;
аб прыкладнай колькасці жадаючых неабходна паведаміць да 20 ліпеня, даслаўшы інфармацыю на электронную пошту Мітрапалітальнай курыі ў Мінску: curiaminsk@gmail.com;
з сабой неабходна мець палаткі, карыматы, спальнікі, адпаведнае адзенне;
па магчымасці пры рэгістрацыі ахвяруецца 20 тысяч беларускіх рублёў ад кожнага ўдзельніка;
групы або члены груп, якія застаюцца на абед у апошні дзень Малітоўнай сустрэчы моладзі, павінны паведаміць пра гэта пры рэгістрацыі.

25.07.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier