Пошук

Каляндар

 

Хрысціянскі фэстываль моладзі ў Львове  


Хрысціянскі фэстываль моладзі ў ЛьвовеСтаражытны горад Львоў (маленькі Парыж, як называюць гістарычны цэнтр гораду) будзе месцам правядзення цікавага, актыўнага хрысціянскага Фэсту моладзі, які арганізоўваюць Айцы Рэдэмптарысты 25-28 ліпеня 2013 г.

Будзе цудоўная мажлівасць прадстаўляць Беларусь на гэтым з'ездзе, ў якім будзе прыймаць удзел некалькі сот маладых людзей з больш чым 10 моладзевых супольнасцей з такіх гарадоў як Львоў, Тэрнопаль, Івана-Франкоўск, Ковель, Камянец-Падольскі, Чарнігаў і інш.
Праграма з'езду цікавая і насычаная.

Удзельнікаў чакаюць новыя знаемствы, выступленні, канцэрт, брэйн-рынг, конкурс талентаў, футбольны турнір
(патрэбныя хлопцы для футбольнай каманды!!!) а таксама мажлівасць пабачыць горад Львоў.

Да Львова не цяжка даехаць, не патрэбныя вялікія выдаткі.

Кантактыя тэлефоны:
8033-6573450, 8025-7164867 (а. Антон, рэдэмптарыст, Мінск)

19.07.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier