Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з прадстаўнікамі ўладаў Гомеля і наведаў Дзіцячую вёску
Як паведамляе гомельскі каталіцкі сайт Нараджэння Божай Маці, падчас сустрэчы, якая праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы, кіраўнікі горада і вобласці высока ацанілі супрацоўніцтва ўладаў і мясцовых католікаў у сацыяльнай сферы, а таксама выказалі падтрымку ў планах па будаўніцтву новага касцёла ў Савецкім раёне Гомеля. Канчатковае месца, дзе католікі будуць прасіць зямлю пад будаўніцтва храма, пакуль не вызначана. У гэты ж дзень Апостальскі Нунцый правёў таксама сустрэчу са студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. А самым першым аб’ектам, які архібіскуп наведаў у Гомелі, была Дзіцячая вёска для сірот-інвалідаў, у якой служаць сёстры бэнэдыктынкі. Апостальскі Нунцый выказаў падзяку законніцам за іх служэнне і пагутарыў з дзецьмі. Паводле Catholic.by |
|
21.05.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
