Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА Ў ГОМЕЛІ
У нядзелю 19 траўня 2013 г. , на свята Пяцідзесятніцы - Зыход Святога Духа - рыма-каталіцкую парафію Нараджэння Багародзіцы наведаў Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Прадстаўнік Папы прыехаў у Гомель па запрашэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, які рэзыдуе ў Гомелі і пробашча а. Славаміра Ляскоўскага. Святую Імшу саслужылі Біскуп Казімір Велікаселец, Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), духавенства лацінскага (рыма-каталіцкага) і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абраду. "З людзей, якіх нічога не аб'ядноўвае, Дух Святы робіць Царкву. Не будзем думаць, што гэта толькі знак ці сімвал - прысутнасць Духа Святога сярод нас рэальная сёння. Напрыканцы Святой Імшы Архімандрыт Сяргей падзякаваў Высокадастойнаму Архібіскупу Нунцыю за магчымасць сумеснай малітвы грэка-католікаў з рыма-католікамі. "У Свята Пяцідзесятніцы мы разам молімся за горад Гомель, за ўсіх яго жыхароў. Дух Святы дае нам сілу, каб разам несці Евангелля тым, хто не ведае Хрыста. Мы ўдзячныя айцу пробашчу рыма-каталіцкай парафіі за шматгадовую гасціну. Мы ўдзячныя таксама а. Васілю Ягораву, які ахвярна апякае духова грэка-каталіцкую супольнасць у Гомелі" - дадаў Архімандрыт Сяргей. Апостальскі Нунцый падзякаваў біскупу Казіміру Велікасельцу і пробашчу парафіі Славаміру Ласкоўскаму за іх служэнне, а гомельскія парафіяне падарылі госцю кветкі і сучасны абраз. Таксама ў нядзелю Пасол Ватыкана наведаў Гомельскую дзіцячую вёску, у якой служаць сёстры-Бэнэдыктынкі, і адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы. У панядзелак 20 траўня 2013 г. Апостальскі Нунцый сустрэнецца са студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, мэрам і губернатарам. * * * У Гомельскай грэка-каталіцкай парафіі Трох Свяціцеляў распачалася рэгулярнае служэнне Боскай Літургіі ў касцёле Нараджэння Багародзіцы. Службы праводзяцца кожную першую і трэцюю нядзелю месяца ў катэхетычнай капліцы на першым паверсе храма ў 16:30. Інфармацыя і фотаграфіі з сайта Гомельскай рыма-каталіцкай парафіі. |
|
19.05.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
