Пошук
чацьвер
СТУДЗЕНЯ |
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ ў грэка-каталіцкім Цэнтры імя сьвятога Язэпа
![]() Вернікі з усіх парафій БГКЦ, а асабліва парафіі Сьв. Язэпа, рыхтаваліся да сустрэчы з Высланнікам Папы праз уважлівую малітву: а 15:00 гадзіне ў цэнтры сьвятога Язэпа адбылася ўрачыстая Боская Літургія ў саслужэньні якой узялі ўдзел практычна ўсе грэка-каталіцкія сьвятары БГКЦ. У вызначаную гадзіну Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек сустрэў Уладыку кардынала Тарчызіо Бэртонэ і прасіў яго ўзначаліць малебен за ўсіх жыхароў Менску, а таксама асьвяціць некалькі іконаў, сярод якіх была ікона сьв. Язэпа. ![]() Сярод высокіх гасьцей былі прысутныя Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Пасадзе спадар Сяргей Фёдаравіч Алейнік, начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Мінгарвыканкама Алла Мікалаеўна Рабіцава, глава адміністрацыі Завадскога раёну Алег Міхайлавіч Жогла, а таксама яго намесьнік – Людміла Мікалаеўна Бараноўская, і начальнік аддзела культуры Завадскога раёну Ірына Юр’еўна Шугала. ![]() а. Андрэй Буйніч, Прэс-служба Сакратарыяту Апостальскага Візітатара |
20.06.2008
|