
“Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць куточак свету
І хараство людзей, і дрэў, і траў.” П. Панчанка
27 красавіка пры грэка-каталіцкая парафіі Праведнага Язэпа адбылася незвычайнае свята. Незвычайнае ў сваёй прастаце і прыгажосці. Для выхавальнікаў з з мясцовага прытулку, парафіяльных і суседскіх дзяцей валанцёры арганізавалі свята. З якой нагоды? З нагоды доўгачаканай вясны і цёплага сонейка. Вельмі ж самотна і не цікава радавацца сонейку аднаму, разам весялей.
Свята, як палагаецца хрысціянам распачалі малітвай і гісторыяй аб тым чаму мы адзначаем Пасху і Вербную Нядзелю перад ёй. Было актуальна, хаця многія дзеткі нават не ведалі пра гэта. Калісці ж трэба пачынаць сваю духоўную адукацыю!
Пасля было само свята: бавіліся ў гульні, рабілі розных жывёлак з паветраных шарыкаў. Працаваў, нават, уласны салон прыгажосці, дзе дзяўчаты маглі зрабіць сабе сапраўдны манікюр і размалявацца. Скончылася ўсё хрысціянскай Агапай у сучасным выкананні – гамбургерамі з нейкімі там салатамі і соусамі. Адзін хлопчык з прытулку нават сказаў:
-”Ого, гэта ж сапраўдны Макдональдс, альбо нават Діснейленд”.
-”Гэта таму, што яны нічога падобнага не бачылі”- тлумачыла педагог, якая прыехала з дзецьмі.
Вось так і бывае, што для кагосці гэта будзённасць, а для кагосці Діснейленд. Таксама, мяне ўразіла выхаванасць і сталасць дзяцей з прытулка. На прыканцы святкавання, яны ўсе казалі незалежна адзін ад аднаго прыкладна так: “Дзякуй, што зрабілі для нас свята, што падрыхтавалі ўсё гэта, патрацілі на нас час, сілы…” і гэта казалі нават дзеці 6-7 год. Ці думаў хто з нас у 6-7 год, што хтосці ахвяруе для нас свой час і сілы?! Вось так.