Новы дапаможны біскуп ў Славацкай Грэка-Каталіцкай Царкве
 19 красавіка 2013, у дзень успаміну св. Мятода Салунскага (паводле юліянскага каляндара) Святы Айцец Францішак прызначыў славацкага ераманаха-езуіта а. Мілана Ляха дапаможным біскупам грэка-каталіцкай мітрапалітальнай архіепархіі ў Прэшаве (Славакія). Айцец Мілан Лях нарадзіўся 18 лістапада 1973 г., быў рукапаладзены на святара ў 2001 г. Актуальна быў віцэ-дэканам Багаслоўскага факультэта унівесітэту ў Тырнаве. Уладыка Мілан з'яўляецца даследчыкам душпастырскай дзейнасці беларускага мучаніка а. Антона Неманцэвіча, Экзарха Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (1940-1943), замучанага нямецкімі нацыстамі 70 гадоў таму ў Мінску. НА МНОГІЯ ЛЕТЫ, УЛАДЫКА!
|