Адышла ў вечнасць Маці Апостальскага Нунцыя ў БеларусіУвечары Вялікай пятніцы – 29 сакавіка 2013 г. у Вероне (Італія) адышла ў вечнасць слуга Божая Ілка Джавана Малані Гуджэроцці – Маці Архібіскупа Клаўдзія Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Маці прадстаўніка Святога Айца было 99 гадоў.
Архібіскупу Ўладыцы Клаўдзію прыносім шчырыя спачуванні.Раніцай, 30 сакавіка, заўпакойную паніхіду за супакой спачылай Ілкі ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек) перад Плашчаніцай Гасподняй у храме Душпастырскага цэнтра святога Язэпа ў Мінску.
“Супакой, Госпадзе, душу спачылай слугі Тваёй Ілкі Джаванны і ўчыні ёй вечную памяць”.