Пошук

Каляндар

 

Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе і кардынал Тарчызіа Бэртонэ абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва  


Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе і кардынал Тарчызіа Бэртонэ абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва20 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргея Алейніка з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Тарчызіа Бэртонэ і прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры.

Як паведамілі агенцтву «Интерфакс» у прэс-службе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе сустрэч былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Таксама Сяргей Алейнік перадаў кардыналу Бэртонэ арыгінал віншавальнага паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі папу Францішку з нагоды яго інаўгурацыі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Яўген Шастакоў уваходзілі ў склад дэлегацыі Беларусі на цырымоніі інаўгурацыі Святога Айца. Дэлегацыю ўзначаліў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў.

Паводле Catholic.by

20.03.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier