
Вялікапостныя рэкалекцыі ў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях Праведнага Язэпа і св. Мікалая пройдуць у Душпастырскім цэнтры па вул. Арджанікідзе д. 6, з 23 па 25 сакавіка 2013 г.
Рэкалекцыі будзе праводзіць а. Васіль Ягораў з Магілёва.
Пад час рэкалекцыяў будзем духоўна рыхтавацца да перажывання Вялікага Тыдня і Свята Уваскрасення Хрыстова. Будзе магчымасць прыступіць да споведзі.
Расклад рэкалекцый:23 сакавіка (субота) 21:00 Вячэрня з рэкалекцыйнай навукай.
22.30-23.00 Крыжовы шлях (вялікапостная пастаноўка тэатральнай групы).
* * *
24 сакавіка (нядзеля) 00.00-06.30 Начное чуванне.
У часе чування будзем разважаць над духоўным зместам усходніх літургічных тэкстаў.
Скончым чуванне ранішняй нядзельнай Боскай Літургіяй.
* * *
10:00 Боская Літургія з рэкалекцыйнай навукай.
15:00 Боская Літургія з рэкалекцыйнай навукай.
* * *
25 сакавіка (панядзелак) - свята Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы.
18:30 Боская Літургія з рэкалекцыйнай навукай.