Пошук

Каляндар

 

Habemus Papam! Новым Папам абраны кардынал Хорхе Марыё Бергольё — Францішак  


Habemus Papam! Новым Папам абраны кардынал Хорхе Марыё Бергольё — ФранцішакНовым Папам абраны кардынал Хорхе Марыё Бергольё. Яго абранне адбылося 13 сакавіка падчас вячэрняй сесіі канклаву.

У 21 гадзіну 6 хвілін (па беларускім часе) з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў белы дым, пачалі біць званы базылікі Святога Пятра, а праз некаторы час кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран абвясціў імя Папы, да гэтага — кардынала Бергольё, які ўзяў сабе імя Францішак. Праз некалькі хвілін сам новаабраны Папа выйшаў на лоджыю, каб прывітаць вернікаў.

Новы Папа стаў 266-м, і гэта першы Папа, які паходзіць з Лацінскай Амерыкі. Яму 76 гадоў. Яго папярэднік, сённяшні Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI, 11 лютага падчас кансісторыі ў Апостальскай Сталіцы, абвясцііў аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра.

Новаабраны Папа Францыск нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям'і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г. У 2005–2008 гг. узначальваў епіскапат Аргенціны. Былы арцыбіскуп Буэнас-Айрэса. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах сям'і.

Паводле Catholic.by

13.03.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier