Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Ісус зьдзівіўся веры сотніка
Дарагія браты і сёстры! “Праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў я такое веры!” Ісус зьдзівіўся веры сотніка. Чаму? Сотнік просіць Ісуса пра ацаленьне слугі. Ісус адразу адказвае: “Я прыйду і ацалю яго.” Дык чаму ж сотнік так сябе паводзіць? Кожны з нас адразу ўхапіўся б за такую магчымасьць, як гарантаванае аздараўленьне ды прысутнасьць Ісуса, Які гарантуе, што просьба будзе выканана. Спачатку сотнік просіць Ісуса пра аздараўленьне як той, які вызнае моц, уладу, вышейшую за яго. Яго цікавіць толькі выкананьне яго просьбы, але пасьля адказу Ісуса нешта зьмянілася ў душы сотніка. Ён адчуў, што Ісус зьвяртаецца да яго асабіста. Ісус кажа яму: “Я прыйду і ацалю яго. Я ўвайду ў тваё жыцьцё, Я разьдзялю з табою твой боль.” Аднак треба памятаць, што ў Капернауме Ісуса Хрыста акружалі фарысэі і кніжнікі, якія пільнавалі Яго, і такі ўчынак Ісуса напеўна выклікаў бы незадавальненьне і гнеў натоўпу. Бо сотнік – рымскі вайсковец, паганец, да якога забаронена ўваходіць, каб не стацца нячыстым. Хрыстос увайшоў у дом паганца. Таму на гатоўнасьць Ісуса прысьці да яго сотнік адказваю гатоўнасьцю паверыць ў Яго словы, каб не выклікаць абуреньне натоўпу. Мы бачым перамену ў гэтых адносінах: гэта ўжо не пакланеньне і вызнаваньне магутнасьці і сілы, але давер, разуменьне іншага. Таму Ісус і зьвярнуўся да народу са словамі : “Праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры”. Прыклад сотніка паказвае нам, якое веры чакае ад нас Госпад Ісус Хрыстос, каб мець магчымасьць аздаравіць нашую душу. Аўтар - а. Пахом Кавалёў |
|
8.06.2008
|






Сёньняшняе чытаньне:
